Источник: Знамя юности
Знамя юности

Сверстник. Колонка Дарьи Готовко: «Сумую па мамінай калыханцы»

Маё знаёмства з музыкай адбылося задоўга да таго, як я пачала падпісвацца на куміраў у «Інстаграме». Першая і дагэтуль самая любімая песня – маміна калыханка. Мне б і зараз не пашкодзіла салодкае «баю-бай» перад сном, але я магу толькі з утоенай зайздрасцю глядзець на малодшага брата, якому ўсё яшчэ шчасціць чуць яе штовечар.

Некалькі месяцаў таму здарылася цікавая сітуацыя. Уявіце: складаная кантрольная па біялогіі. Мае аднакласнікі сутаргава шукаюць адказы на пытанні ў падручніку, па кабінеце лётаюць паперкі з падказкамі, а з задніх парт даносіцца маленне аб дапамозе. Заўважыўшы наша напружанне, настаўніца параіла супакоіцца і... уключыла песні групы «Энігма». Гэта неверагодна, але ў выніку большасць вучняў напісалі кантрольную на выдатна.

Музыка – універсальны інструмент: адны кампазіцыі дапамагаюць засяродзіцца і скіраваць думкі ў патрэбным напрамку, другія – расслабіцца. Існуе нават спецыяльная музычная тэрапія, якая выкарыс­тоўваецца для памяншэння пачуцця трывогі і лячэння дэпрэсіі.

А яшчэ яна добры натхняльнік. У мяне ёсць сябар-рамантык, які піша вершы – але заўсёды пад музыку. Калі я стала сведкай гэтага працэсу, ён пажартаваў: «Нехта сустракае натхненне з бутэрбродам у руцэ, а я – з песнямі ў вушах».

Ды што там казаць – я і сама такая. Яшчэ не было такога, каб я пісала сваю калонку ў «Сверстник» без суправад­жэння энергічных кампазіцый. Мне так лепш думаецца.

А што музыка для вас? 

Ваша Дар’я ГАТОЎКА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter