Сузор’е талентаў у Доме дружбы

Дзякуючы намаганням энтузіястаў з таварыства “Беларусь — Бельгія”, творчасці майстроў мастацтваў умацоўваюцца культурныя кантакты Беларусі з заходнееўрапейскімі краінаміУ мінскім Доме дружбы таварыства “Беларусь — Бельгія” зладзіла вечарыну “Шарль дэ Кастэр і Беларусь”. Святкавалі 185-я ўгодкі бельгійскага пісьменніка Шарля дэ Кастэра, віншавалі юбіляраў таварыства, вядомых не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сустракалі ганаровых гасцей-суайчыннікаў, якія прыехалі на Бацькаўшчыну з Францыі, суседкі Бельгіі. Старшыня таварыства Тамара Антановіч заўважыла, што на вечарыне сабралася “сузор’е талентаў”.Вяла рэй Наталля Марцынкевіч, літрэдактар часопіса “Директор”. Атмасферу свята стварала фонавая фламандская музыка, ішоў і невялікі фільм пад мелодыі Яўгена Глебава з прыгожымі краявідамі Фландрыі, дзе нарадзіўся Шарль дэ Кастэр. Найбольш вядомы яго твор, як вядома, эпапея “Легенда пра Уленшпігеля і Ламу Гудзаку”, якая выдадзена ў 1867 годзе і праславіла маладую тады бельгійскую літаратуру, стала сусветна вядомай: гэты твор стаіць побач з такімі знакамітымі кнігамі, як “Дон Кіхот” Сервантэса і “Гарганцюа і Пантагруэль” Рабле. Беларускі перакладчык Леанід Казыра распавёў пра жыццёвы шлях пісьменніка, філосафа, выкладчыка, журналіста, дэмакрата і патрыёта, адзначыў, што Шарль дэ Кастэр патрабаваў прызнання права фламандскага народа на самакіраванне. Герой яго рамана Тыль Уленшпігель, дзёрзкі бунтар, гарэза і жартаўнік, стаў сімвалам барацьбы Фландрыі супраць іспанскага валадарства, ён змагаецца за перамогу дабра над ліхам, абуджаючы свабодалюбівы дух народа.
Ірына Котава падарыла сваю карціну Інстытуту культуры БеларусіДзякуючы намаганням энтузіястаў з таварыства “Беларусь — Бельгія”, творчасці майстроў мастацтваў умацоўваюцца культурныя кантакты Беларусі з заходнееўрапейскімі краінамі
У мінскім Доме дружбы таварыства “Беларусь — Бельгія” зладзіла вечарыну “Шарль дэ Кастэр і Беларусь”. Святкавалі 185-я ўгодкі бельгійскага пісьменніка Шарля дэ Кастэра, віншавалі юбіляраў таварыства, вядомых не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сустракалі ганаровых гасцей-суайчыннікаў, якія прыехалі на Бацькаўшчыну з Францыі, суседкі Бельгіі. Старшыня таварыства Тамара Антановіч заўважыла, што на вечарыне сабралася “сузор’е талентаў”.
Вяла рэй Наталля Марцынкевіч, літрэдактар часопіса “Директор”. Атмасферу свята стварала фонавая фламандская музыка, ішоў і невялікі фільм пад мелодыі Яўгена Глебава з прыгожымі краявідамі Фландрыі, дзе нарадзіўся Шарль дэ Кастэр. Найбольш вядомы яго твор, як вядома, эпапея “Легенда пра Уленшпігеля і Ламу Гудзаку”, якая выдадзена ў 1867 годзе і праславіла маладую тады бельгійскую літаратуру, стала сусветна вядомай: гэты твор стаіць побач з такімі знакамітымі кнігамі, як “Дон Кіхот” Сервантэса і “Гарганцюа і Пантагруэль” Рабле.
Беларускі перакладчык Леанід Казыра распавёў пра жыццёвы шлях пісьменніка, філосафа, выкладчыка, журналіста, дэмакрата і патрыёта, адзначыў, што Шарль дэ Кастэр патрабаваў прызнання права фламандскага народа на самакіраванне. Герой яго рамана Тыль Уленшпігель, дзёрзкі бунтар, гарэза і жартаўнік, стаў сімвалам барацьбы Фландрыі супраць іспанскага валадарства, ён змагаецца за перамогу дабра над ліхам, абуджаючы свабодалюбівы дух народа.
Народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская расказала, як знаёмілася з творам вядомага фламандца. Гэта яна першай выканала балетную партыю Нэле ў балеце “Тыль Уленшпігель”, пастаўленым харэографам Атарам Дадзішкіліяні паводле матываў рамана на музыку Яўгена Глебава на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў 1974 годзе. А ў 1978-м спектакль перастварыў народны артыст Беларусі Валянцін Елізар’еў. Дарэчы, ролю Нэле тады выконвала балерына Вольга Гайко, яна таксама была на сустрэчы. А вобраз Тыля стваралі Дзяніс Клімук і Юрый Траян. Відэафрагменты спектакля з іх удзелам і глядзелі ўдзельнікі вечарыны. Варта дадаць, што балет “Тыль Уленшпігель” Яўгена Глебава быў пастаўлены таксама ў Львове, Чэлябінску, Ленінградзе, Хельсінкі і стаў першым беларускім балетам, “экспартаваным” за мяжу.
Народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская і мастачка Ірына КотаваЗагадчык кафедры беларускай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, пісьменнік Пятро Васючэнка параўнаў творчасць Шарля дэ Кастэра і Уладзіміра Караткевіча. Хоць гэтыя пісьменнікі і жылі ў розныя эпохі, аднак, лічыць Пятро, маюць шмат агульнага. Напрыклад, можна сказаць, што бунтарны Гервасій Выліваха з “Сівой легенды” — гэта беларускі Уленшпігель.
На вечарыне быў і сябар Уладзіміра Караткевіча, член таварыства “Беларусь — Бельгія” Адам Мальдзіс. Нядаўна вядомаму вучонаму і журналісту, цяпер супрацоўніку Інстытута культуры Беларусі, споўнілася 80 гадоў. Старшыня прэзідыума Беларускага таварыства дружбы Ніна Іванова адзначыла яго энцыклапедычныя веды, сардэчнасць і добразычлівасць, падзякавала яму за дапамогу грамадскім аб’яднанням як у Беларусі, так і за яе межамі. Віншаванні і добрыя пажаданні пачуў юбіляр ад іншых сяброў, якія прыйшлі на вечарыну. Старшыня чарнобыльскага фонда “Сакавік” і член праўлення таварыства “Беларусь — Ірландыя” Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа, нагадала, што ў свой час Адам Восіпавіч ладзіў навуковую канферэнцыю, прысвечаную беларуска-ірландскім грамадска-культурным стасункам. Яна перадала юбіляру адпаведны дыплом на ірландскай мове, кампакт-дыскі з ірландскімі песнямі і танцавальнымі мелодыямі. Былі і падарункі музычныя. Паэт і музыка Алесь Емяльянаў упрыгожыў вечар вакалам, праспяваў пад гітару некалькі песень, у тым ліку і “Жаваранак” на верш У. Караткевіча. А вядомы цымбаліст Аляксандр Лявончык і канцэртмайстар Анатоль Парэцкі ігралі заходнееўрапейскія і беларускія музычныя творы.
Мастачка Вольга Дзёмкіна (злева) і народны майстар Браніслава КотаваЗатым да мікрафона запрасілі гасцей з Францыі, якія таксама маюць дачыненні з Бельгіяй. Сярод іх мастачка-габеленшчыца з Ліёна беларуска Вольга Дзёмкіна. Яна, дарэчы, паабяцала калегам дапамогу ў аднаўленні тэхналогіі ткання слуцкіх паясоў. Выступала і маладая, але таленавітая мастачка-беларуска Ірына Котава. Яна падарыла Інстытуту культуры Беларусі сваю карціну “Від на мост Аляксандра ІІІ і на купальную царкву Дома Інвалідаў”, напісаную летась пастэллю ў Парыжы. Дарэчы, той мост цяпер лічыцца своеасаблівым сімвалам збліжэння Францыі з усходнім славянствам. Падарыла Ірына інстытуту і беларуска-французска-рускамоўны альбом “Уяўны Парыж” са сваімі малюнкамі і эсе Крыстофа Левалуа “Двухгалоссе”.
На вечарыне была і маці Ірыны Котавай, Браніслава Іванаўна — яна член таварыства “Беларусь — Бельгія” і Саюза народных майстроў Беларусі. Стварае, як і дачка, карціны, але з… рознакаляровых шматкоў тканіны. Раней жанчына працавала ў Скарынаўскім цэнтры, а талент Браніславы Котавай выявіўся ўжо на пенсіі. Цяпер яе творы вядомыя і ў Беларусі, і ў Францыі, дзе разам з дачкой яны ладзілі выставу ў парыжскім Мастацкім музеі. Браніслава Іванаўна таксама атрымала на вечарыне юбілейныя віншаванні і падарункі.
Адзін з бліжэйшых вечароў таварыства “Беларусь — Бельгія” вырашана прысвяціць памяці Міколы Равенскага, вядомага беларускага кампазітара, які працаваў пасля вайны ў Лювенскім універсітэце, дзе вучылася шмат беларусаў. Аўтар музыкі знакамітай песні-гімна “Магутны Божа” і шэрагу іншых вядомых твораў там, у Лювене, на мясцовых могілках і пахаваны.

Людміла Малей
На здымках:
Ірына Котава падарыла сваю карціну Інстытуту культуры Беларусі
Народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская і мастачка Ірына Котава
Мастачка Вольга Дзёмкіна (злева) і народны майстар Браніслава Котава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter