Сузор’е на іўеўскай зямлі

Манумент “У гонар дружбы і адзінства канфесій Іўеўшчыны” адкрыты нядаўна на цэнтральнай плошчы райцэнтра Гродзенскай вобласці, гэта чатыры велічныя стэлы з аркамі. Кожная з іх прысвечана адной з чатырох канфесій, прадстаўнікі якіх здаўна жывуць на Іўеўшчыне: католікам, праваслаўным, мусульманам ды іудзеям. У час адкрыцця манумента вернікі асвяцілі кожную са сваіх стэл.Манумент адкрыўся пад час правядзення ў Іўі навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Іўеўская зямля — сузор’е народаў, рэлігій і культур”, у якой удзельнічалі вучоныя, краязнаўцы, прадстаўнікі духавенства.
У Іўі здаўна жывуць побач прадстаўнікі розных канфесійМанумент “У гонар дружбы і адзінства канфесій Іўеўшчыны” адкрыты нядаўна на цэнтральнай плошчы райцэнтра Гродзенскай вобласці, гэта чатыры велічныя стэлы з аркамі. Кожная з іх прысвечана адной з чатырох канфесій, прадстаўнікі якіх здаўна жывуць на Іўеўшчыне: католікам, праваслаўным, мусульманам ды іудзеям. У час адкрыцця манумента вернікі асвяцілі кожную са сваіх стэл.
Манумент адкрыўся пад час правядзення ў Іўі навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Іўеўская зямля — сузор’е народаў, рэлігій і культур”, у якой удзельнічалі вучоныя, краязнаўцы, прадстаўнікі духавенства.
Іўе называюць горадам чатырох рэлігій. Там на працягу многіх стагоддзяў суседнічаюць праваслаўныя, іудзеі, католікі і мусульмане. І ніводнага разу не было там канфліктаў на рэлігійнай глебе. І сёння ў райцэнтры знаходзяцца культавыя будынкі кожнай з канфесій.
Дарэчы, Іўе неафіцыйна лічыцца сталіцай беларускіх татараў. У савецкі час там існавала адзіная ў Беларусі дзейная мячэць, дазвол на будаўніцтва якой яшчэ ў 1882 годзе дала ўладальніца Іўя графіня Замойская. Такім чынам яна ўшанавала заслугі татараў, якія жылі на Іўеўшчыне, — выдатных гарбароў і земляробаў. За 120 гадоў мячэць не закранулі ні войны, ні пажары. Сёння татарская абшчына ў Іўі налічвае амаль тысячу чалавек , яна адна з самых вялікіх у краіне.
Сінагога ў Іўі цудам уцалела пасля пажару на пачатку XX стагоддзя і была рэстаўравана пасля Другой сусветнай вайны. А самай вялікай у горадзе з’яўляецца каталіцкая парафія. Касцёл Пятра і Паўла стаіць на высокім узгорку, і фігура Хрыста ля яго відаць з розных месцаў горада.

Кацярына Аляксандрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter