Сувеніры на любы густ

Вырабы народных майстроў Беларусі дэманструюцца ў МасквеВыстава “Народныя мастацкія промыслы Беларусі. Гісторыя і сучаснасць” адкрылася 14 снежня ў Маскве, у павільёне “Беларусь” Усерасійскага выставачнага цэнтра. Наведвальнікі экспазіцыі атрымалі магчымасць даведацца аб рамёствах, якія беларускія майстры зберагаюць, развіваюць, перадаюць з пакалення ў пакаленне. Многія рамёствы, як вядома, і сёння працвітаюць у Беларусі: у вялікай пашане кавалі, ткачыхі, а таксама тыя, хто займаецца саломапляценнем, ганчарным рамяством, цяслярствам, разьбой па дрэве.
Вырабы народных майстроў Беларусі дэманструюцца ў Маскве
Выстава “Народныя мастацкія промыслы Беларусі. Гісторыя і сучаснасць” адкрылася 14 снежня ў Маскве, у павільёне “Беларусь” Усерасійскага выставачнага цэнтра. Наведвальнікі экспазіцыі атрымалі магчымасць даведацца аб рамёствах, якія беларускія майстры зберагаюць, развіваюць, перадаюць з пакалення ў пакаленне. Многія рамёствы, як вядома, і сёння працвітаюць у Беларусі: у вялікай пашане кавалі, ткачыхі, а таксама тыя, хто займаецца саломапляценнем, ганчарным рамяством, цяслярствам, разьбой па дрэве.
Адначасова ў Маскве прадстаўлены тавары сучасных беларускіх мастацкіх промыслаў, якія могуць стаць і выдатным навагоднім падарункам. Гэта сувеніры, створаныя ўручную, дызайнерскія ўпрыгажэнні, посуд, прадметы інтэр’еру, адзенне, ёлачныя цацкі.

Эдуард Півавар
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter