Сувенір на шчасце

Фальклорны ансамбль беларускай песні “Лянок”, што створаны пры Елгаўскім беларускім таварыстве ў Латвіі, сёлета ўпершыню ўдзельнічаў у Міжнародным фестывалі песні і музыкі “Дняпроўскія галасы”, які штогод ладзіцца ў горадзе Дуброўне Віцебскай вобласціФестываль праходзіў ужо ў дзевятнаццаты раз. І зноў у Дуброўна прыехалі творчыя — прафесійныя і аматарскія — калектывы з рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы.
Ансамбль “Лянок” з латышскага горада Елгава сёлета радаваў песнямі жыхароў ДуброўнаФальклорны ансамбль беларускай песні “Лянок”, што створаны пры Елгаўскім беларускім таварыстве ў Латвіі, сёлета ўпершыню ўдзельнічаў у Міжнародным фестывалі песні і музыкі “Дняпроўскія галасы”, які штогод ладзіцца ў горадзе Дуброўне Віцебскай вобласці
Фестываль праходзіў ужо ў дзевятнаццаты раз. І зноў у Дуброўна прыехалі творчыя — прафесійныя і аматарскія — калектывы з рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы.
Гасцінная Дубровеншчына падрыхтавала нямала цікавых сюрпрызаў: гэта і тэатралізаваныя паказы, і пачастунак стравамі нацыянальнай кухні, і творчая лабараторыя майстроў народных промыслаў і рамёстваў. Госці таксама прывезлі ў Дуброўна падарункі. Па традыцыі — сувеніры, нацыянальныя лялькі, вырабленыя ўручную, якіх за амаль дваццаць год правядзення фестывалю сабралася цэлая калекцыя. А яшчэ артысты на працягу трох дзён здзіўлялі гледачоў сваім майстэрствам. Кожны калектыў-удзельнік прадстаўляў канцэртную праграму, якая доўжылася больш за гадзіну. Радаваў дубровенцаў на свяце арыгінальнымі творчымі нумарамі і беларускі “Лянок” з Латвіі. Прычым у яго праграме былі як беларускія песні, так і латышскія. Бо, па ўмовах конкурсу, кожны калектыў павінен быў прадставіць нацыянальныя музычныя здабыткі тых краін, адкуль прыехаў.
Самым яскравым момантам фестывалю ў Дуброўне стаў, безумоўна, гала-канцэрт удзельнікаў, калі кожны калектыў выйшаў на галоўную пляцоўку горада. А на памяць выступоўцы атрымлівалі традыцыйныя сувеніры — “Дняпроўскага салаўя”.
Керамічная фігурка спяваючай птушкі доўга будзе нагадваць пра гасцінную Дубровеншчыну, пра першае выступленне на міжнародным узроўні і артыстам “Лянка”. І, безумоўна, будзе натхняць на будучыя поспехі.

Подпіс да здымка:
Ансамбль “Лянок” з латышскага горада Елгава сёлета радаваў песнямі жыхароў Дуброўна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter