Сустрэнемся ў Віцебску!

Гала-канцэрт Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету будзе ладзіцца на “Славянскім базары ў Віцебску”Як вядома, з адметнымі дзеячамі культуры, спеўнымі, танцавальнымі, музычнымі гуртамі ахвотна рэалізуюць сумесныя праекты нашы суайчыннікі з замежжа. А гэтым летам упершыню і яны самі шырока прэзентуюць сваю творчасць на Радзіме.
Гала-канцэрт Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету будзе ладзіцца на “Славянскім базары ў Віцебску”
Як вядома, з адметнымі дзеячамі культуры, спеўнымі, танцавальнымі, музычнымі гуртамі ахвотна рэалізуюць сумесныя праекты нашы суайчыннікі з замежжа. А гэтым летам упершыню і яны самі шырока прэзентуюць сваю творчасць на Радзіме. На нядаўняй cустрэчы з кіраўнікамі грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа ў Міністэрстве культуры гаварылася, што падрыхтоўка да Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету ідзе поўным ходам. Чакаецца фэст 8–9 ліпеня, яго кульмінацый стане вялікі гала-канцэрт у Віцебскім амфітэатры. Плануецца шэраг мерапрыемстваў фестывалю і ў Мінску: выставы мастакоў, фатографаў, сустрэчы з беларусамі-пісьменнікамі замежжа і іншыя.
На сустрэчы ў міністэрстве дасягнута дамоўленасць як аб шырокім супрацоўніцтве з беларусамі замежжа ў падрыхтоўцы і арганізацыі фестывалю, так і больш актыўным удзеле землякоў у культурным жыцці Беларусі. Дарэчы, такое пытанне плануецца абмеркаваць і на другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, якое пройдзе пад час фестывалю.
На гэты раз прадстаўнікі дэлегацыі беларусаў замежжа цікавіліся і тым, як ідуць распрацоўкі праекта дзяржпраграмы “Беларусы ў свеце” на 2011–2015 гады, сучасным станам і развіццём культуры ў краіне, планамі па адкрыцці культурных цэнтраў Беларусі за мяжой. Удзельнікі сустрэчы ўнеслі шэраг прапаноў па ўзаемакарысным супрацоўніцтве.

Іван Яцкавец
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter