Сустрэчы ў Маскве

Лідары суполак суайчыннікаў з розных рэгіёнаў Расіі збіраліся ў беларускім пасольствеІніцыятарам сустрэчы выступіла пасольства Беларусі ў Расіі. На каардынацыйную нараду былі запрошаны кіраўнікі Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”, прыехалі каля 30 кіраўнікоў суполак з рэгіёнаў, прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу ведамстваў з Беларусі.
Лідары суполак суайчыннікаў з розных рэгіёнаў Расіі збіраліся ў беларускім пасольстве
Ініцыятарам сустрэчы выступіла пасольства Беларусі ў Расіі. На каардынацыйную нараду былі запрошаны кіраўнікі Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”, прыехалі каля 30 кіраўнікоў суполак з рэгіёнаў, прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу ведамстваў з Беларусі.
Да ўдзельнікаў нарады звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка. Адбылася зацікаўленая размова пра тое, як далей наладжваць работу беларускіх суполак у Расіі, як задзейнічаць дзелавыя колы суайчыннікаў для супрацоўніцтва паміж краінамі. Аналізаваўся досвед плённых кантактаў аўтаномій як з беларускімі, так і расійскімі дзяржаўнымі арганізацыямі.
Матэрыялы з нарады чытайце ў наступным нумары.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter