Кніга пра Кузьму Чорнага, што выйшла ў серыі “Жыццё знакамітых людзей”, прэзентавалася на радзіме класіка беларускай літаратуры

Сустрэча ў Цімкавічах

Ці ведаеце вы, што Літаратурны музей Кузьмы Чорнага ёсць у вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці? Адтуль родам знакаміты раманіст. Цяпер музей — гэта філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Сумесна яны і ладзілі прэзентацыю кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”. Як вядома, у самых ранніх творах пісьменнік звяртаецца да маладога пакалення, да дзяцей-беларусаў, падказвае ім: трэба вывучаць родную мову, шанаваць Бацькаўшчыну. Вось і літаратары, музейшчыкі паехалі — да маладых, у Цімкавіцкую сярэднюю школу.

Як расказала супрацоўніца Музея літаратуры Вольга Гулева, у творчым дэсанце была і ўкладальніца кнігі Галіна Шаблінская, вядомая радыёжурналістка. Яна расказала, як ішла праца над кнігай. Пісьменнікі Віктар Шніп, пісьменнік Кастусь Цвірка, паэтка і навукоўца Ірына Багдановіч расказалі, як яны далучаны да творчасці класіка. На радзіму дзеда прыехаў і ўнук пісьменніка, Мікола Раманоўскі. А спяваў на імпрэзе вядомы бард Алесь Камоцкі.

Голас Радзімы № 7 (3511), чацвер, 16 лютага , 2017 у PDF
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter