Развагі з нагоды ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму для замежнікаў
01.02.2017 17:42:19
Беларусы Польшчы і палякі ў цэлым вельмі пазітыўна ўспрынялі навіну пра пяцідзённы бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі. Мне падаецца, што дадзены крок значна спрашчае магчымасці ўсім, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з краінай і правесці тут некалькі дзён. Цяпер у свеце, у нашых заходніх суседзяў расце цікавасць да Беларусі, таму і варта даць магчымасць яе наталіць.
Вядома ж, такое новаўвядзенне аніяк не заменіць доўгатэрміновых візаў, але для здзяйснення кароткай ці тэрміновай паездкі праблемы ўжо няма.
Што да беларусаў Беласточчыны, то ім, як памежным жыхарам, даспадобы і пяцідзённы бязвізавы рэжым на Аўгустоўскі канал і ў Гродне, куды можна прыехаць адпачыць, нешта прыкупіць. Карыстаецца попытам і Белавежская пушча: на тры дні без візаў можна завітаць да Дзеда Мароза. Прапановамі карыстаюцца і турысты з іншых рэгіёнаў Польшчы. Напрыклад, у Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве ўсё часцей пачалі звяртацца людзі з просьбамі знайсці карты Гродзеншчыны — яны жадаюць паехаць на экскурсіі, прычым і самастойна, не толькі праз турфірмы. Увядзенне бязвізавага рэжыму, які не паспеў і ўступіць у сілу, ужо зрабіла Беларусь больш прывабнай і цікавай. А плынь гасцей і турыстаў, думаю, больш загрузіць аэрапорт, паспрыяе развіццю сацыяльнай і турыстычнай інфраструктуры. Жыллё, харчаванне, сувеніры, экскурсіі будуць больш запатрабаваныя.
Многія наведнікі Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, палякі ды жыхары іншых краін ЕС, кажуць: пабываўшы у Беларусі, пакідалі яе з самымі добрымі ўражаннямі, хочуць паехаць зноў. Я ўпэўнены, што пяцідзённы бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі — важны крок на шляху гасцей з замежжа ў нашу Беларусь.
Тым, хто прылятае ў Беларусь на самалёце не болей чым на пяць дзён, віза не патрэбна
За кароткі час, як з’явілася ў СМІ навіна, я неаднойчы ўжо чуў задаволеныя водгукі з боку прадстаўнікоў дзелавых колаў. Кажуць: цяпер не трэба будзе губляць час на візы, стаянне ў чарзе на мяжы. Зручна: сеў у самалёт і праз пару гадзін ты ўжо ў Мінску. Мяркую, для беларусаў з краін Заходняй Еўропы і далёкага замежжа гэта — таксама выдатны падарунак Бацькаўшчыны. Ведаю, што яны часта ўздымалі пытанне аб спрашчэнні візавага рэжыму для беларускіх суайчыннікаў. Беларусь вырашыла пайсці далей: даць магчымасць кароткатэрміновага знаходжання на сваёй тэрыторыі ўсім іншым ахвочым. Галоўнае, каб ехалі да нас — з добрымі намерамі, шчырым сэрцам, тады будзе цёплым і прыём.Вядома ж, такое новаўвядзенне аніяк не заменіць доўгатэрміновых візаў, але для здзяйснення кароткай ці тэрміновай паездкі праблемы ўжо няма.
Што да беларусаў Беласточчыны, то ім, як памежным жыхарам, даспадобы і пяцідзённы бязвізавы рэжым на Аўгустоўскі канал і ў Гродне, куды можна прыехаць адпачыць, нешта прыкупіць. Карыстаецца попытам і Белавежская пушча: на тры дні без візаў можна завітаць да Дзеда Мароза. Прапановамі карыстаюцца і турысты з іншых рэгіёнаў Польшчы. Напрыклад, у Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве ўсё часцей пачалі звяртацца людзі з просьбамі знайсці карты Гродзеншчыны — яны жадаюць паехаць на экскурсіі, прычым і самастойна, не толькі праз турфірмы. Увядзенне бязвізавага рэжыму, які не паспеў і ўступіць у сілу, ужо зрабіла Беларусь больш прывабнай і цікавай. А плынь гасцей і турыстаў, думаю, больш загрузіць аэрапорт, паспрыяе развіццю сацыяльнай і турыстычнай інфраструктуры. Жыллё, харчаванне, сувеніры, экскурсіі будуць больш запатрабаваныя.
Многія наведнікі Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, палякі ды жыхары іншых краін ЕС, кажуць: пабываўшы у Беларусі, пакідалі яе з самымі добрымі ўражаннямі, хочуць паехаць зноў. Я ўпэўнены, што пяцідзённы бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі — важны крок на шляху гасцей з замежжа ў нашу Беларусь.
Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве