Суседзі па Еўропе

Беларусь была прадстаўлена на выставе “Еўропа ў нас дома” ў Кішынёве
Беларусь была прадстаўлена на выставе “Еўропа ў нас дома” ў Кішынёве.

Шматлікія госці экспазіцыі змаглі больш даведацца пра гісторыю, культуру і традыцыі Беларусі, пра эканамічны патэнцыял, дасягненні краіны і яе знакамітыя мясціны. Экспазіцыя Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена асобным стэндам, на якім знаходзілася ўсебаковая інфармацыя пра краіну, яе насельніцтва, буйныя прадпрыемствы. Наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца і з прадметамі народных промыслаў, мастацкай і навуковай літаратурай, а таксама з нацыянальнымі касцюмамі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter