Суродзічы — ад Балтыкі да Каспія

У адным з нумароў газеты мы паабяцалі чытачам друкаваць кантактныя звесткі пра замежныя суполкі беларусаў за мяжой. Спадзяемся, гэтыя звесткі будуць карысныя для абмену досведам працы. Не сакрэт, што часам прыклад іншых — добры стымул і для ўласнай дзейнасці.У беларусаў, як вядома, спрадвеку моцныя традыцыі супольнай працы: талака. І па сёння блізкія людзі на вёсцы часта ўсе разам бяруцца за справу, калі трэба, напрыклад, збудаваць ці падправіць дом, нарыхтаваць сена, сабраць яблыкі ў садзе ці выкапаць бульбу, выбраць буракі. Нашая ж талака — гэта тыя, хто ўдалечыні ад Радзімы не парывае з ёй сувязяў і гатовы супольна працаваць на агульную карысць.
У адным з нумароў газеты мы паабяцалі чытачам друкаваць кантактныя звесткі пра замежныя суполкі беларусаў за мяжой. Спадзяемся, гэтыя звесткі будуць карысныя для абмену досведам працы. Не сакрэт, што часам прыклад іншых — добры стымул і для ўласнай дзейнасці.
На канферэнцыі суполкі “Світанак” у БішкекуУ беларусаў, як вядома, спрадвеку моцныя традыцыі супольнай працы: талака. І па сёння блізкія людзі на вёсцы часта ўсе разам бяруцца за справу, калі трэба, напрыклад, збудаваць ці падправіць дом, нарыхтаваць сена, сабраць яблыкі ў садзе ці выкапаць бульбу, выбраць буракі. Нашая ж талака — гэта тыя, хто ўдалечыні ад Радзімы не парывае з ёй сувязяў і гатовы супольна працаваць на агульную карысць.
Каб пазбегнуць памылак пры перасылцы карэспандэнцыі, некаторыя адрасы суполак, прозвішчы іх кіраўнікоў падаюцца на рускай і іншых мовах.
Казахстан. Общественное объединение “Культурный центр “Беларусь”. Председатель совета — Романова Александра Федоровна. Паштовы адрас: ул. Жанибека Тархана, дом 29, кв. 15. г. Астана, Республика Казахстан, 010000. E-mail: olga.shin@sf7.kz
Культурны цэнтр “Беларусь” зарэгістраваны ў Астане 31 ліпеня 2001 года. Віншуем землякоў з юбілеем! Дарэчы, Аляксандра Раманава, бацькі якой родам з Мінскай і Магілёўскай абласцей, кіруе суполкай ад часу яе стварэння. Пры цэнтры дзейнічае фальклорны гурт “Вясёлка”, танцавальны “Беларускія дзяўчаты”, працуе нядзельная беларуская школа. Пра суполку гл. тэкст “Там жывуць нашы песні…” (ГР, №.45 (3165), 26 лістапада 2009) у архіве на нашым сайце. Пра іншыя суполкі беларусаў у Казахстане гл.: www.belarus.kz
Кыргызстан. Общественное объединение белорусов “Свiтанак”. Председатель совета — Шут Александр Сергеевич. Паштовы адрас: ул. Пушкина, 78, г. Бишкек, Кыргызская Республика, 720040.
E-mail: belarusy_kyrgystana@list.ru
Устаноўчы сход беларусаў Кыргызстана прайшоў у 1993 годзе, тады ж створана аб’яднанне “Сітанак” — першая этнічная суполка ў краіне. З 2004-га пры аб’яднанні працуе студыя прыкладнога мастацтва “Чараўніца”, якой кіруе Наталля Дзягцярык. Гэтым летам у будынку Гістарычнага музея ў Бішкеку на справаздачна-выбарчай канферэнцыі вызначаны далейшыя кірункі дзейнасці суполкі. Старшынёй савета перавыбраны прадпрымальнік А. Шут, не адбылося зменаў і ў складзе праўлення.
Латвія. Союз белорусов Латвии. Руководитель — Валентина Пискунова (Valentina Piskunova). Паштовы адрас: Katlakalna 11-B, Riga LV-1073, Latvija. E-mail: ilguciems@delfi.lv
Валянціна Піскунова кіруе Саюзам беларусаў Латвіі з часу яго заснавання 17 мая 2003 года, цяпер у ім больш за дзесяць арганізацый — суайчыннікі з Рыгі, Даўгаўпілса, Ліепаі, Вентспілса былі заснавальнікамі саюза, да іх далучыліся суполкі з Прэйляў, Краславы, Лудзы, Елгавы, Рэзэкне, Екабпілса і Вялян. Ужо 16 год пры падтрымцы В.Піскуновай выдаецца газета беларусаў Латвіі “Прамень”. З 2003-га да 26 лютага 2011 года Валянціна Піскунова ўзначальвала і рыжскае таварыства “Прамень”. Сёлета ў Валянціны Аляксандраўны, ураджэнкі вёскі Рудня Целяшоўская Гомельскага раёна і выпускніцы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту — ажно тры значныя юбілеі. Па-першае, у яе самой юбілейны год, па-другое — у заснаванай ёй у 1991-м фірмы будаўнічага профілю “Ilguciems”. І яшчэ ў 1996-м яна была абрана прэзідэнтам асацыяцыі прадпрымальнікаў беларусаў Латвіі “Беларусі шлях”. Віншуем!
Паважаныя суайчыннікі з замежжа! Вы жадаеце даць вестку пра сваю суполку ў газету? Тады пішыце нам пра сябе, свае справы на электронны адрас golas_radzimy@tut.by — і далучайцеся да вялікай беларускай талакі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter