Супрацоўнічаюць кардыёлагі

Беларускія медыкі будуць практыкавацца ў Чэхіі, Германіі, Літве і Фінляндыі
Беларускія медыкі будуць практыкавацца ў Чэхіі, Германіі, Літве і Фінляндыі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Кардыялогія” Аляксандр Мрочак.

Як вядома, у Беларусі актыўна вядзецца падрыхтоўка першай аперацыі па перасадцы сэрца, запланаванай на пачатак 2009 года.

У прыватнасці, паміж РНПЦ “Кардыялогія” і Сантарышскімі клінікамі пры бальніцы Вільнюскага універсітэта дасягнута дамоўленасць, згодна з якой літоўскія спецыялісты будуць мець магчымасць на працягу трох гадзін пры неабходнасці прыехаць у Мінск для дапамогі беларускім кардыяхірургам.

“Перасадзіць сэрца можна на працягу 4 гадзін, і чым раней гэта будзе зроблена, тым лепш для пацыента”, — адзначыў Аляксандр Мрочак. У Літве штогод праводзіцца да 20 аперацый па перасадцы сэрца.
Пагадненнем паміж медыкамі Беларусі і Літвы прадугледжаны разнастайныя формы супрацоўніцтва: абмен вопытам кардыёлагаў, стажыроўкі, правядзенне сумесных даследаванняў.

Вольга Курыльчык
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter