Сунічкі-сунічкі, гарлачык невялічкі...
08.07.2008 01:00:00
* Суніцы (свежыя ягады) ужываюць пры гіпертаніі, туберкулёзе, захворваннях вачэй, крыві, а таксама як супрацьзапаленчы сродак.
* Густы сіроп са свежых суніц выратоўвае скуру ад з’яўлення вяснушак.
* У славян існавала такое павер’е: хто жадае пазычыць грошай, той павінен пакласці лісце суніц у кішэню і ісці прасіць — яму не адмовяць.
Каб прыйсці з лесу з ягадамі
“Святыя, ідзіце мне на дапамогу, ягад набярыце, усю мне падарыце. Амін”.
Калі ідзяце ў лес (абярэг)
“Ішоў пан Езус дарожкай, нікога не спаткаў: ні псоў, ні ваўкоў, ні гадзюкаў, ні злых людзей. Пайду і я за ім па яго слядочках, па яго сцежачках, каб я нікога не спаткала”.