Сунічкі-сунічкі, гарлачык невялічкі...

Суніцы — духмяны салодкі дарунак лесу. З надыходам хрысціянства на славянскія землі суніцы сталі сімвалам праведнасці, шчырасці, а добрыя справы, здзейсненыя чалавекам, часам звалі “пладамі”, маючы на ўвазе менавіта суніцы. Знахары-лекары звалі суніцы “падарункам Бога”, таму што менавіта яны дапамагаюць чалавеку ад розных хвароб. У траўніку XII стагоддзя было напісана: “Вода из ягод земляники приятна по рассуждению утре и вечере, с питьем смешана и то всякую мокрость вредительную потом из тела гонит, и жилы дыхательны отворяет, и сердце укрепляет, и силы подает, и камень внутрях истребит, и прокаженным вельми пользу творит”.

zemlanika.jpg

* Суніцы (свежыя ягады) ужываюць пры гіпертаніі, туберкулёзе, захворваннях вачэй, крыві, а таксама як супрацьзапаленчы сродак.
* Густы сіроп са свежых суніц выратоўвае скуру ад з’яўлення вяснушак.
* У славян існавала такое павер’е: хто жадае пазычыць грошай, той павінен пакласці лісце суніц у кішэню і ісці прасіць — яму не адмовяць.

Каб прыйсці з лесу з ягадамі
“Святыя, ідзіце мне на дапамогу, ягад набярыце, усю мне падарыце. Амін”.

Калі ідзяце ў лес (абярэг)
“Ішоў пан Езус дарожкай, нікога не спаткаў: ні псоў, ні ваўкоў, ні гадзюкаў, ні злых людзей. Пайду і я за ім па яго слядочках, па яго сцежачках, каб я нікога не спаткала”.

 

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter