Сумесныя вучэнні

ратавальнікаў з Беларусі, Літвы і Латвіі пройдуць сёння ў Гродзенскай вобласці. У мерапрыемстве будуць задзейнічаны выратавальны верталёт МНС і самалёт, з якога будзе весціся фотаздымка аб’ектаў НС. У рэжыме рэальнага часу фотаінфармацыя будзе паступаць у штаб вучэнняў.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “I Беларускі інавацыйны форум” пройдзе ў Мінску 17—18 лістапада. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, навуковых і адукацыйных устаноў, бізнес-асацыяцый Беларусі, айчынных і замежных прадпрыемстваў і фірм, эксперты ПРААН, ЮНІДА і іншых арганізацый.

“Зялёны падатак” для турыстаў плануюць увесці ўлады на Мальдыўскіх выспах з-за пагрозы павышэння ўзроўню сусветнага акіяна ў выніку глабальнага пацяплення, а таксама для падтрымання эканомікі краіны. Чакаецца, што з кожнага турыста за дзень знаходжання на астравах будуць спаганяцца 3 долары ЗША.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter