12 августа в агрогородке Мотоль начнется XIII Международный фестиваль фольклора «Мотальскія прысмакі»

Суквецце культур

Сёлета акцэнт на свяце будзе зроблены на нацыянальных дыяспарах. У Моталь на два дні, з 12 па 13 жніўня, з'едуцца прадстаўнікі розных этнічных груп нашай краіны. Нямала чакаецца і гасцей. У каларытнае палескае мястэчка прыедзе дэлегацыя з Іркуцкай вобласці. Удзельнікі свята разам пройдуць у тэатралізаваным шэсці-адкрыцці фестывалю, парадуюць гледачоў творчымі нумарамі падчас вялікага святочнага канцэрта, а таксама прадставяць стравы традыцыйнай кухні.


За сваю гісторыю фестываль набыў папулярнасць не толькі на Брэстчыне. Слава пра мотальскіх майстрых і розную смакату, што ўмеюць гатаваць па старадаўніх рэцэптах, разляцелася далёка за межы Іванаўшчыны. Трапіць на гастрафэст мараць шматлікія вытворцы беларускіх тавараў. Таму, акрамя вялікай колькасці рамеснікаў, кулінараў і артыстаў, сёлета ў Моталь прыедуць прадстаўнікі звыш пяцідзесяці прадпрыемстваў. Арганізаты падкрэсліваюць: гэта не толькі даніна павагі да працы беларусаў, занятых на вытворчасці ўсіх неабходных у жыцці тавараў.

Як расказаў старшыня Мотальскага сельвыканкама Сяргей Піліповіч, летась у Іркуцку было падпісана пагадненне аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж Мотальскім сельскім Саветам і паселішчам Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці. Нашы новыя пабрацімы маюць намер прыехаць на фестываль. Ва ўсякім разе, дамоўленасць аб гэтым ёсць, адзначыў Сяргей Піліповіч.


Вёска Тургенеўка заснавана беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе падчас Сталыпінскай аграрнай рэформы. Большасць жыхароў Тургенеўкі — выхадцы з Заходняга Палесся. Іх продкі сумелі захаваць не толькі ўнікальную культуру земляробства, але і старажытныя славянскія абрады і традыцыі.  

Праграма «Мотальскіх прысмакаў», як звычайна, цікавая і насычаная. Адбудзецца круглы стол «Нацыянальная кухня — ключ да дружбы народаў». Гасцей чакаюць кейтарынг па-мотальску, магчымасць пакаштаваць мясныя і рыбныя далікатэсы, стравы і напоі традыцыйнай кухні маталян. А назвы страў разнастайныя — «Бабэныкы», «Цыбрыкы капусны», «Шапэжкі», мяса «Сакавітае»… Большасць з гэтых кулінарных шэдэўраў можна будзе пакаштаваць у так званых мотальскіх дворыках, якія будуць сустракаць гасцей літаральна ля самага ўваходу на фестываль.






kuzmich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter