Сучасныя абразы

У Каложскай царкве выставілі абразы ад мастакоў чатырох краін

У Каложскай царкве прадстаўлены выявы святых, якіх шануюць як праваслаўныя, так і каталікі.

Супольную выставу тут прадставілі мастакі з чатырох краін, якiя ў час пленэру ў Польшчы ў верасні стваралi абразы.

Адметна, што майстры паспрабавалі сябе ў кананічным іканапісе — выстаўленыя абразы спалучылі традыцыю і сучаснасць. На іх — супольныя для двух веравызнанняў святыя першага тысячагоддзя хрысціянства да падзелу царквы на праваслаўную і каталіцкую. Сярод святых — Кузьма і Дзям’ян, першапакутнік Стэфан, пакутніца Параскева, святая Барбара.

Мэта такога вернісажу, як лічыць святар Барысаглебскай царквы Георгій Рой, у першую чаргу не столькі культурніцкая, колькі духоўная. Праект наладжаны прыходам храма святых пакутнікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter