Сучасная мінуўшчына

У Варшаве адкрыліся фотавыставы Мірскага і Нясвіжскага замкаў
У Варшаве адкрыліся фотавыставы Мірскага і Нясвіжскага замкаў
Стан помнікаў даўніны можа сведчыць і пра сучасны пульс эканамічнага, духоўнага жыцця краіны. Пра тое згадвалі ў Варшаве на адкрыцці дзвюх фотавыстаў. Прэзентаваліся каштоўныя аб’екты Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА: Замкавы комплекс “Мір” і Нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. Імпрэза ладзілася пад час Дзён культуры Беларусі ў Польшчы Пасольствам Беларусі сумесна з Музеем “Замкавы комплекс “Мір”, Музеем-запаведнікам “Нясвіж” пры падтрымцы Мінкультуры Беларусь.
Да справы падышлі крэатыўна: адна з выстаў як фотапанарамы славутых замкаў размешчана на агароджы Батанічнага сада Варшаўскага ўніверсітэта, другая – у цэнтры горада на Кракаўскім прадмесці. На адкрыцці выставы былі прадстаўнікі дыпкорпусу замежных краін, дзяржаўных і грамадскіх аб’яднанняў, культурных устаноў Польшчы, турбізнэсу, беларускай супольнасці Варшавы. Адкрывалі “акно ў Беларусь” прадстаўнікі роду Радзівілаў.
Асаблівую зацікаўленасць выстава выклікала ў беларусаў Польшчы, якія казалі: цяпер вельмі важна папулярызаваць за мяжой беларускую культуру. Пабыўшы ў Варшаве месяц, выстава паедзе і па іншых гарадах Польшчы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter