Стыпендыі для самых таленавітых

Аддзяленне Міжнароднага Алфёраўскага фонду падтрымкі адукацыі і навукі заснавана ў Беларусі
Аддзяленне Міжнароднага Алфёраўскага фонду падтрымкі адукацыі і навукі заснавана ў Беларусі.

Намер адкрыць аддзяленне Фонду з мэтай падтрымкі ў краіне таленавітых і адораных навучэнцаў, студэнтаў і маладых вучоных акадэмік Жарэс Алфёраў выказаў яшчэ ў маі мінулага года. А нядаўна ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбылася сустрэча Жарэса Алфёрава з навучэнцамі школ і гімназій сталіцы, якія займаюцца навукова-даследчай і навукова-практычнай дзейнасцю. На сустрэчы Нобелеўскі лаўрэат выказаў меркаванне, што для яго Радзімы — Беларусі — няма іншай рэальнай магчымасці развіцця эканомікі і дабрабыту краіны, чым інавацыйны шлях развіцця — шлях, заснаваны на дасягненнях навукі, выкарыстанні новых тэхналогій. “Навукова-тэхнічны патэнцыял у маёй краіне высокі”, — падкрэсліў Жарэс Алфёраў.

Алена Саланенка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter