Стымул для сяброўства

Падведзены вынікі конкурсу сярод грамадскіх арганізацый суайчыннікаў за мяжой
Падведзены вынікі конкурсу сярод грамадскіх арганізацый суайчыннікаў за мяжой.

Фестывальны настройГэты конкурс быў арганізаваны апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ён меў поспех і добры водгук сярод удзельнікаў. Суайчыннікі, якія пражываюць за мяжой, не раз прапаноўвалі прадоўжыць конкурс, што і было ўлічана пры падрыхтоўцы праекта Плана работы апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў на 2009 год.

Як паведаміў кансультант аддзела па справах нацыянальнасцяў і прававой работы апарата Упаўнаважанага Міхаіл Рыбакоў, многія рэгіёны Беларусі цяпер падтрымліваюць цесныя стасункі з арганізацыямі суайчыннікаў за мяжой. Тым, хто найбольш актыўна працуе ў гэтым кірунку, уручаны Падзячныя лісты.

Сярод тых, хто ўмее сябраваць — грамадскія арганізацыі суайчыннікаў за мяжой: Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у імя Святой Ефрасінні Полацкай (г. Новасібірск, Расія), Беларуская суполка Львоўскай вобласці (г. Львоў, Украіна), Беларускае культурнае таварыства “Ялінка” (г. Маарду, Эстонія), Беларуска-эстонскае культурнае таварыства “БЭЗ” (г. Йыхві, Эстонія), Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” (г. Даўгаўпілс, Латвія), Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў г. Томска “Белыя Росы” (г. Томск, Расія), Нацыянальна-культурнае аб’яднанне грамадзян “Беларусь” (г. Белгарад-Днястроўскі, Украіна), Нацыянальна-культурны цэнтр беларусаў “Сябры” (г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка, Расія), Таварыства беларускай культуры “Спадчына” (г. Друскінінкай, Літва), Аб’яднанне беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве (г. Вільнюс, Літва), Рыжская асноўная беларуская школа (г. Рыга, Латвія).

Найбольш сістэмна, творча арганізавалі работу з суайчыннікамі за мяжой Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, а таксама Адміністрацыі Завадскога і Фрунзенскага раёнаў Мінска, гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска, Кобрынскі і Жабінкаўскі райвыканкамы Брэстчыны, Віцебскі аблвыканкам, а таксама Браслаўскі і Пастаўскі райвыканкамы Віцебшчыны, Гродзенскі гарвыканкам, Астравецкі і Слонімскі райвыканкамы Гродзеншчыны, Чачэрскі райвыканкам Гомельшчыны і Касцюковіцкі райвыканкам Магілёўшчыны.

“Конкурс сяброў” працягваецца. Больш падрабязна пра яго ўмовы ў хуткім часе можна будзе даведацца ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter