Стыхія наламала дроў

Моцны вецер пашкодзіў больш за тысячу гектараў лесу. Дасталося ў асноўным Магілёўшчыне. Але гэтыя страты спецыялісты называюць сярэднімі. Для прыкладу, у 2008-м і 2010 гадах стыхія сапсавала каля двух мільёнаў кубічных метраў драўніны
Моцны вецер пашкодзіў больш за тысячу гектараў лесу. Дасталося ў асноўным Магілёўшчыне. Але гэтыя страты спецыялісты называюць сярэднімі. Для прыкладу, у 2008-м і 2010 гадах стыхія сапсавала каля двух мільёнаў кубічных метраў драўніны.
Санітарныя высечкі леснікі будуць праводзіць самастойна, на што ім спатрэбіцца каля месяца.

Дарэчы, як расказалі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, жывёлы з-за стыхіі не пацярпелі. Часткова тыя, хто жыве ў сапсаваных ураганам лясах, перайшлі ў суседнія пасадкі. Зараз, нягледзячы на шум піл, яны вяртаюцца назад.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter