Ствараем “Народны анекдот”!

Прэзентуючы сёння маляваныя анекдоты Алега Папова, мы вельмі разлічваем на тое, што да гэтай творчасці далучацца многія з вас, шаноўныя чытачы.

Прэзентуючы сёння маляваныя анекдоты Алега Папова, мы вельмі разлічваем на тое, што да гэтай творчасці далучацца многія з вас, шаноўныя чытачы.

Як? Ды вельмі проста! Дашліце ў рэдакцыю свой самы любімы анекдот (а калі ён уласна вамі і прыдуманы — зусім цудоўна!). Пасля ён трапіць да нашага мастака — і вось ужо ваша творчасць будзе ўвасоблена ў пацешны малюнак на старонках газеты. І подпіс: па матывах анекдота ад (усе вашы “пазыўныя”) маляваў Алег Папоў. Цікава, праўда? А там, глядзіш, і да кніжачкі “Народны анекдот” недалёка будзе.
Карацей, чакаем вашых вясёлых допісаў. Разам яно і смяяцца, і ствараць, і жыць, і працаваць нашмат лацвей!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter