Студэнты нацэльваюцца на Астравец

Афіцыйна аб’яўлены пачатак працоўнага семестра 2014 года

На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску 1 мая быў афіцыйна аб’яўлены пачатак працоўнага семестра 2014 года. Як адзначыў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ», намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Бузоўскі, асаблівасцю цяперашняга працоўнага семестра стане значнае пашырэнне геаграфіі студатрадаўскага руху. Паводле яго слоў, калі раней пераважна гаворка ішла аб працы студэнтаў у сваёй краіне, то зараз гэта Масква, Санкт-Пецярбург, рэгіён Азоўскага мора, а таксама Польшча і, магчыма, Германія.

Працоўны семестр гэтага года пройдзе пад знакам 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтым кожнаму студэнцкаму атраду будзе прысвоена імя беларуса — Героя Савецкага Саюза, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, а ўсяму зводнаму студэнцкаму атраду — «70 гадоў вызвалення Беларусі». Акрамя таго, на месцах дыслакацыі байцы ¬студатрадаў акажуць пасільную дапамогу ветэранам, адзінока пражываючым пажылым людзям, зоймуцца добраўпарадкаваннем помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў, брацкіх магіл.

З мая па кастрычнік хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць у будаўнічых, педагагічных, сельскагаспадарчых, сэрвісных, экалагічных і добраахвотных атрадах. Разгледжана пытанне аб прадастаўленні для студэнтаў больш за 45 тысяч працоўных месцаў. У мінулым годзе ў складзе каля 3 тысяч атрадаў было працаўладкавана амаль 59 тысяч чалавек.

У гэтым годзе студатрадаўцы будуць працаваць і на БелАЭС, ўзвядзенню аб’ектаў якой прысвоены статус усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Акрамя таго, у кожнай вобласці будзе аб’яўлена абласная маладзёжная будоўля. Не менш важным мерапрыемствам, у якім прымуць удзел байцы будатрадаў, стане чэмпіянат свету па хакеі. Каля 400 валанцёраў у складзе 30 атрадаў будуць працаваць у інтэрнатах, спартыўных збудаваннях, гасцініцах.

Асаблівы акцэнт у студэнцкім руху гэтага года будзе зроблены на развіцці культуры. Студэнцкі атрад для многіх, па словах Ігара Бузоўскага, становіцца школай дарослага жыцця, фарміруе характары актыўных грамадзян і патрыётаў сваёй Радзімы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter