Студэнцкія захапленні

Гродзенскія і маскоўскія студэнты стануць удзельнікамі міжнароднага лагера на Аўгустоўскім канале.
Гродзенскія і маскоўскія студэнты стануць удзельнікамі міжнароднага лагера на Аўгустоўскім канале.

Міжнародны студэнцкі лагер, які збярэ актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі трох гродзенскіх вышэйшых навучальных устаноў, аб’яднання “Прагрэсіўная моладзь” з Масквы, а таксама прадстаўнікоў маладзёжнага Савета Паўночна-Заходняй адміністрацыйнай акругі расійскай сталіцы, пройдзе ў ліпені на Аўгустоўскім канале.

Асноўная задача лагера — пазнаёміць маскоўскіх калег з напрацоўкамі па арганізацыі летняга працаўладкавання студэнтаў. Масквічы жадалі б адрадзіць у сябе будатрадаўскі рух, а таму яны вельмі зацікавіліся вопытам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў гэтым пачынанні. У праграме лагера будуць таксама экскурсіі па Аўгустоўскім канале, шмат цікавых конкурсаў і канцэртаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter