Стрыбог, Дажбог, Пярун і іншыя

Унікальная кніга – першы ў гісторыі нашай краіны энцыклапедычны слоўнік “Беларуская міфалогія” — выпушчана ў свет выдавецтвам “Беларусь”. Пад адной вокладкай у ім аб’яднаны 700 артыкулаў звыш двух дзесяткаў аўтараў, звесткі з легендаў і навуковых даследаванняў. Беларуская міфалогія прадстаўлена ў слоўніку як адна з архаічных у індаеўрапейскім свеце, якая не саступае старажытнагрэчаскай і дзякуючы сваёй “закансерваванасці” захавала для сучаснікаў прыкметныя элементы духоўнай спадчыны. Слоўнік змяшчае шмат цікавай інфармацыі пра разнастайных чароўных істот і міфалагічных персанажаў, у якіх верылі нашы продкі, пра якіх складалі песні і паданні, якімі насялялі навакольны свет.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter