«Страва» для мабiльнiка

Школьнік з аграгарадка зрабіў зарадную прыладу з бульбы

Зарадную прыладу з бульбы прадставіў на конкурс беражлівасці «Энергамарафон-2013» школьнік з аграгарадка Адэльск Гродзенскай вобласцi.

Сваю распрацоўку вучань 11-га класа Марцін Марцішка рабiў пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Анатоля Аўсейчыка. Ён знайшоў унікальны спосаб для зарадкі батарэек, сотавых тэлефонаў і іншых прылад у паходных умовах. Гальванічны элемент створаны на аснове варанай бульбы. Галоўнае, мець з сабой медную і цынкавую пласцінкi, затым правільна размясціць усе неабходныя элементы — і зарадка гатова.

Варта адзначыць, што першую энергію з бульбы яшчэ ў 2010 годзе здабылі ізраільскія вучоныя.

Пераможцы абласнога этапу VII рэспубліканскага конкурсу беражлівасці «Энергамарафон-2013» будуць вызначаны ў бліжэйшы час.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter