Стратэгічны падыход

Мінбудархітэктуры плануе павялічыць экспарт паслуг у 2,5 раза

Арганізацыі Мінбудархітэктуры плануюць сёлета павялічыць экспарт паслуг у 2,5 раза ў параўнанні з 2012 годам, да $ 166 млн. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінбудархітэктуры Аляксей Шыла, перадае БЕЛТА.

«На бягучы год урадам і кіраўніком дзяржавы будаўнічай галіне Беларусі даведзены напружаныя паказчыкі па экспарце тавараў і паслуг. Так, па экспарце тавараў у 2013 годзе неабходна дасягнуць паказчыка $ 670 млн., забяспечыўшы пры гэтым дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры $ 160 млн. Тэмпы экспарту паслуг таксама напружаныя, арганізацыям міністэрства неабходна ў 2,5 раза павялічыць экспарт паслуг у параўнанні з 2012 годам, да $ 166 млн.», — адзначыў начальнік упраўлення. Дасягаць гэтых паказчыкаў арганізацыі Мінбудархітэктуры будуць за кошт дыверсіфікацыі экспартных паслуг.

Для выканання пастаўленых задач Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі распрацавала комплексную стратэгію знешнеэканамічнай дзейнасці будаўнічай галіны, якая ўключае ў сябе комплекс мер стратэгічнага характару, у тым ліку меры па дыверсіфікацыі замежных рынкаў, арганізацыйныя мерапрыемствы, стварэнне экспартна-арыентаваных будаўнічых і прамысловых арганізацый холдынгавага тыпу, а таксама прыцягненне прамых замежных інвестыцый.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter