Сто пялёсткаў “Пралескі”.

Клуб народных майстроў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Пралеска” Стаўбцоўскага ДК аб’ядноўвае больш за сто майстроў па лозапляценні, саломцы, бісеру, разьбярству і іншых рамёствах. Аб’яднаць таленавітых жыхароў Стаўбцоўшчыны ў адну сям’ю ўдалося кіраўніку клуба Аліне Халявінскай (на фота).

Сёння “пралескаўцы” ўдзельнічаюць у выставах-продажах, гарадах майстроў, выязджаюць у іншыя гарады і нават за мяжу: у Чэхію, Галандыю, Польшчу, краіны Прыбалтыкі. Ёсць у клуба і свае візітоўкі: да прыкладу, кошыкі з сасновай дранкі сям’і Ермаковіч ці вясельныя караваі Наталлі Таболіч, аналагаў якіх няма ў Беларусі.
Сама Аліна Антонаўна, пачаўшы кіраваць клубам народных майстроў,  таксама асвоіла ўсе рамёствы. Сёння яна і ляльку з саломкі змайструе, і нават кошык з сасновай дранкі спляце.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter