Сто моваў Янкі Купалы

У юбілейны год Песняра самай вялікай пашанай і знакам найглыбокай павагі да знакамітага земляка будзе імкненне перачытаць ягоныя творыКажуць, вялікае бачыцца на адлегласці… У пэўнай ступені выслоўе можна аднесці і да класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Уявіце сабе: яго творы перакладзены больш чым на сотню моваў свету! А зна-чыць, менавіта праз творчасць Песняра, першага народнага паэта Беларусі, мільёны людзей Зямлі лепш ведаюць і пра сам народ, яго доўгі шлях на “пачэсны пасад між народамі”, змаганне за права “людзьмі звацца”. Цяпер, вядома ж, беларуская прысутнасць у свеце выяўляецца і ў сферы эканомікі, навукі, нават сучасных ІТ-тэхналогій... І ўсё ж людзі розных краін і народаў менавіта дзякуючы культурным кантактам больш даведваюцца адзін пра другога.
За каштоўны падарунак ад прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы  ўдзячна дырэктар музея Алена ЛяшкевічУ юбілейны год Песняра самай вялікай пашанай і знакам найглыбокай павагі да знакамітага земляка будзе імкненне перачытаць ягоныя творы
Кажуць, вялікае бачыцца на адлегласці… У пэўнай ступені выслоўе можна аднесці і да класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Уявіце сабе: яго творы перакладзены больш чым на сотню моваў свету! А зна-
чыць, менавіта праз творчасць Песняра, першага народнага паэта Беларусі, мільёны людзей Зямлі лепш ведаюць і пра сам народ, яго доўгі шлях на “пачэсны пасад між народамі”, змаганне за права “людзьмі звацца”. Цяпер, вядома ж, беларуская прысутнасць у свеце выяўляецца і ў сферы эканомікі, навукі, нават сучасных ІТ-тэхналогій... І ўсё ж людзі розных краін і народаў менавіта дзякуючы культурным кантактам больш даведваюцца адзін пра другога.
Зрэшты, кожны народ мае знакавых асобаў, якія сілай таленту не толькі вызначаюць галоўныя кірункі развіцця мовы, культуры, але і даюць адказ на пытанне “хто мы ёсць у гэтым свеце”, закладваюць духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў. “Такія творцы прыносяць славу і пашану народу, а з цягам часу становяцца яго сімваламі, — падкрэсліў на адкрыцці юбілейнага Купалаўскага года міністр культуры Беларусі Павел Латушка. — Важнейшым для беларусаў стала імя Янкі Купалы, гэта фактычна наш нацыянальны сімвал”.
Сёлета адзначаюцца 130-я ўгодкі Песняра. У Беларусі і замежжы спланаваны шэраг мерапрыемстваў, культурных акцый з удзелам вядомых дзеячоў культуры і мастацтва, творчай і навуковай інтэлігенцыі. Сімвалічна, што святкаванне пачалося з урачыстасці менавіта ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. На ёй гаварылася: будуць выдавацца новыя тэматычныя і літаратурна-мастацкія зборнікі, ствараюцца новыя экспазіцыі ў музеях, дакументальна-публіцыстычныя праграмы па Купалавых творах на тэлебачанні. У планах і правядзенне Рэспубліканскага свята паэзіі, факсімільнае перавыданне кнігі Янкі Купалы “Шляхам жыцця”, кніг у серыях “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” і “Школьная бібліятэка”. Выдаткаваны сродкі на добраўпарадкаванне мемарыяльных месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю Купалы, капрамонт будынка Купалаўскага музея.
Павел Латушка згадаў на ўрачыстасці словы Уладзіміра Караткевіча: “Мы маем шмат каго... І ўсё адно Купала застаецца першай нашай любоўю, нашымі вачыма, нашым сумленнем, нашым вечна жывым сэрцам”. Таму і ролю Янкі Купалы ў станаўленні беларускай нацыі, мовы і дзяржаўнасці цяжка пераацаніць. Менавіта ён далучыў беларускую культуру да сусветнай, а дзякуючы ягонай творчасці пра беларусаў ведаюць у многіх краінах. Адзін толькі верш “А хто там ідзе?” гучыць на 84 мовах.
Важна, што ўдзячныя нашчадкі змаглі зберагчы і актуалізаваць купалаўскую спадчыну. Цяпер спецыялісты шмат ро-бяць, каб беражліва перадаць назбіраныя духоўныя скарбы тым, хто прыйдзе пазней. Як вядома, калекцыя Купалавых аўтографаў — адна з найбольш каштоўных у ягоным музеі. Гэта важкі набытак айчыннай культуры, асобныя ж рэчы Песняра ўвахо-
дзяць і ў сусветную скарбніцу. Каб больш шырока прадставіць Купалавы рарытэты ў свеце, у музеі пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА рэалізаваны ўнікальны праект — падрыхтаваны і выдадзены як у электронным варыянце, так і ў скарочаным друкаваным выглядзе каталог “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. Гэта, як лічыць дырэктар Купалаўскага музея Алена Ляшковіч, вельмі паспрыяе пашырэнню беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў у міжнароднай інфармацыйнай прасторы. Да таго ж рукапісы, якія апублікаваны, будуць больш даступнымі для даследчыкаў і лепш захаваюцца.
Пад час прэзентацыі каталога міністр культуры выказаў па-
дзяку Аляксандру Надсану, прадстаўніку беларускай супольнасці ў Лондане, які перадаў шэраг рукапісаў, выкарыстаных пры падрыхтоўцы выдання. Павел Латушка запрасіў усіх, хто цікавіцца беларускай культурай, часцей наведваць музейныя ўстановы, звязаныя з жыцём і творчасцю паэта, а таксама шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілею Песняра. І заклікаў усіх у гэты год перачытаць Янку Купалу.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter