Сто гадоў: вершы і проза

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў розныя вераснёўскія дні прэзентаваліся цікавыя выданні, якімі ўшанавана памяць пра Максіма ТанкаГэтымі днямі па краіне, у замежных суполках суайчыннікаў праходзіць шэраг вечарын, урачыстасцяў у гонар 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (Яўгена Скурко). Як вядома, ён нарадзіўся 17 верасня. І так супала, што якраз у гэты ж дзень у 1939-м аб’ядноўваліся браты-беларусы з Усходняй і Заходняй Беларусі. Двойчы памятная дата. І такі падарунак лёсу для паэта! Колькі было, пэўна, радасці ў яго, бо палымянымі вершамі, дзейнасцю ў падполлі ён імкнуўся знішчыць мяжу, па жывым целе народа праведзеную ў 1921-м.Спачатку ў Музеі літаратуры прэзентавалі Збор твораў Максіма Танка ў 13 тамах. Ён падрыхтаваны Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а пабачыў свет у выдавецкім доме “Беларуская навука”. Работа, як казалі даследчыкі, зроблена велізарная, ішла яна з 1996 года.
Збор твораў Максіма Танка выйшаў да юбілею пісьменніка ў 13 тамахУ Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў розныя вераснёўскія дні прэзентаваліся цікавыя выданні, якімі ўшанавана памяць пра Максіма Танка
Гэтымі днямі па краіне, у замежных суполках суайчыннікаў праходзіць шэраг вечарын, урачыстасцяў у гонар 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (Яўгена Скурко). Як вядома, ён нарадзіўся 17 верасня. І так супала, што якраз у гэты ж дзень у 1939-м аб’ядноўваліся браты-беларусы з Усходняй і Заходняй Беларусі. Двойчы памятная дата. І такі падарунак лёсу для паэта! Колькі было, пэўна, радасці ў яго, бо палымянымі вершамі, дзейнасцю ў падполлі ён імкнуўся знішчыць мяжу, па жывым целе народа праведзеную ў 1921-м.
Спачатку ў Музеі літаратуры прэзентавалі Збор твораў Максіма Танка ў 13 тамах. Ён падрыхтаваны Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а пабачыў свет у выдавецкім доме “Беларуская навука”. Работа, як казалі даследчыкі, зроблена велізарная, ішла яна з 1996 года. У тамах прадстаўлены вершы і паэмы Максіма Танка, апавяданні, нарысы, фельетоны, нататкі, артыкулы, рэцэнзіі, выступленні, некралогі, “Лісткі календара” і дзённікі, пераклады, лісты. Упершыню апублікаваны шматлікія архіўныя дакументы з фонда Максіма Танка ў БДАМЛМ, архіваў Польшчы, Літвы, Расіі. Упершыню сталі шырока даступнымі і многія лісты паэта, яго дзённікі, пераклады, артыкулы і тэксты выступленняў. Стваральнікі Збору твораў расказвалі, як далучаліся да “вялікага космасу Максіма Танка”, дэманстраваліся слайды з гісторыі жыцця і творчасці паэта, гучалі вершы і песні, народжаныя ягоным талентам.
Да юбілею народнага паэта Беларусі прымеркаваны і выхад кнігі “Максiм Танк. На камнi, жалезе i золаце”, у якую ўвайшлі ўспамiны, эсэ, прысвячэннi. Прэзентацыя таксама была цікавай. На ўрачыстасці адзначалася, што выдавецтва “Мастацкая літаратура” робіць высакародную справу: прадаўжае выпуск бібліяграфічных кніг у прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. І чарговы том пад грыфам “ЖЗЛБ” там пабачыў свет, ён прысвечаны памяці Максіма Танка (Яўгена Скурко). Гаварылі ж у зале не толькі пра народнага паэта Беларусі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх прэмій і ўзнагарод. Цёпла і хораша згадвалі дзядзьку Максіма, дзеда Максіма, шчырага сябра Яўгена Іванавіча. І са старонак тома праз успаміны сяброў, пісьменнікаў паўстае вобраз незвычайна цэльнага, светлага мастака і чалавека, у якім суседзілі арганічна і філасофская веліч, і зямная прыгажосць.
Усе, хто ведаў Максіма Танка, могуць пацвердзіць: гэта быў абаяльны, добры чалавек, таленавіты творца, глыбокі філосаф.Такім ён і жыве ў сэрцах нашчадкаў, шматлікіх чытачоў. А над вершамі яго, дарэчы, і сёння дыскутуе моладзь — цяпер ужо і на форумах у інтэрнэце.
У новай жа кнізе вершы-прысвячэнні шэрагу вядомых паэтаў утварылі вянок любові Максіму Танку. На прэзентацыі кнігі “Максiм Танк. На камнi, жалезе i золаце” выступалі як пісьменнікі, так і даследчыкі творчасці паэта, а таксама тыя, хто спрычыніўся да выдання кнігі. У зале гучалі класічныя музычныя творы ў выкананні студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі.
А пра тое, як на Мядзельшчыне, на малой радзіме паэта праходзіла Рэспубліканскае свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню…”, прысвечанае стогадоваму юбілею Максіма Танка, мы раскажам у наступным нумары газеты.

Іван Іванаў
На здымку:
Збор твораў Максіма Танка выйшаў да юбілею пісьменніка ў 13 тамах
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter