Статут — кніга са статусам

Музей гісторыі Магілёва з дапамогай мецэнатаў набыў Статут Вялікага княства ЛітоўскагаПасля Бібліі Скарыны збор законаў ВКЛ лічыцца адным са сведчанняў высокага ўзроўню развіцця беларускай культуры і мовы ў XVI стагоддзі. У той час кнігадрукаванне ў свеце толькі пачыналася, а ў нашай краіне было звычайнай справай.Дагэтуль у Беларусі не было першага выдання Статута 1588 года. 7 чэрвеня ў будынку Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску адбылася цырымонія ўрачыстай перадачы ўнікальнай кнігі Музею гісторыі Магілёва. Удзел ва ўрачыстасці ўзяў міністр культуры Павел Латушка.
Статут Вялікага княства Літоўскага — у музеі гісторыі МагілёваМузей гісторыі Магілёва з дапамогай мецэнатаў набыў Статут Вялікага княства Літоўскага
Пасля Бібліі Скарыны збор законаў ВКЛ лічыцца адным са сведчанняў высокага ўзроўню развіцця беларускай культуры і мовы ў XVI стагоддзі. У той час кнігадрукаванне ў свеце толькі пачыналася, а ў нашай краіне было звычайнай справай.
Дагэтуль у Беларусі не было першага выдання Статута 1588 года. 7 чэрвеня ў будынку Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску адбылася цырымонія ўрачыстай перадачы ўнікальнай кнігі Музею гісторыі Магілёва. Удзел ва ўрачыстасці ўзяў міністр культуры Павел Латушка.
— Статут — не першая вернутая ў Беларусь рэліквія, і працэс збірання нацыянальных каштоўнасцяў па свеце працягваецца, — адзначыў Павел Латушка.
Перадавалі Беларусі фаліянт старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў і дырэктар па карпаратыўных камунікацыях расійскай кампаніі “Альпари” Валерый Тарасаў. Прымаў дар дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
9 чэрвеня ў Магілёўскай ратушы Статут заняў сталае месца ў экспазіцыі. Сапраўднасць рарытэта пацвердзіла маскоўская даследчыца Аляксандра Гусева.
Першае выданне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 годаЯшчэ 14 мая Музей гісторыі Магілёва абвясціў пра збор ахвяраванняў для выкупу Статута ў маскоўскага калекцыянера, які выставіў дакумент на адкрыты інтэрнэт-аўкцыён. Фінансавая кампанія“Альпари” адгукнулася на просьбу Нацыянальнага банка Беларусі дапамагчы набыць кнігу і выдаткавала 30 тысяч долараў. А трэба было 45. 4500 долараў унёс прадпрымальнік з Магілёва Уладзімір Мардачоў. 100 тысяч расійскіх рублёў перадаў беларус з Расіі Павел Бераговіч, 18 мільёнаў беларускіх рублёў сабралі супрацоўнікі Нацбанка, 10 мільёнаў — у Беларускім народным банку.
Аляксей Бацюкоў мяркуе, што збор ахвяраванняў на набыццё Статута стаў гучнай падзеяй, якая ўзняла пачуццё патрыятызму ў беларусаў, гонару за сваю краіну:
— Гэта другая такая акцыя ў Магілёве. Нядаўна для нашага музея быў выкуплены “Часоўнік”, выдадзены ў XVIII стагоддзі ў магілёўскай праваслаўнай брацкай друкарні. Ініцыявалі збор сродкаў на набыццё рарытэта студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Радзькоў і даследчык Дзмітрый Яцкевіч. Вельмі дапамог Валерый Казакоў, ураджэнец Магілёўшчыны.
Музей гісторыі Магілёва збіраецца выкупіць у прыватных асоб яшчэ 3 кнігі, назваў якіх спадар Бацюкоў пакуль не агучвае.

Віктар Корбут
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter