![](/upload/iblock/ffa/ffa6ae08fb5de17ade4a7dde8a689b2e.jpg)
Ход па крузе
Яшчэ ў 2012 годзе ў сербскіх інвестараў з’явілася думка стварэння ў самым цэнтры Рудзенска інкубатара прадпрымальнікаў. Яны выкупілі на аўкцыёне памяшканне былой паліклінікі на Ленінскай вуліцы з участкам зямлі, але разам зарэгiстравацца ў iх не ўдалося: складанасці пры афармленні расцягнуліся на цэлую пяцігодку.Самае цікавае ў гэтай гісторыі тое, што ў цэнтры Рудзенска бізнес-інкубатар ужо ўзведзены і цалкам адрамантаваны. Тут праходзяць значныя дзелавыя форумы — не толькi рэгiянальнага маштабу, але i ў фармаце ўсёй краiны. Праблема ў тым, што змяніць мэтавае прызначэнне збудавання да гэтага часу немагчыма, бо на паперы гэты будынак па-ранейшаму пазначаны як паліклініка. А ва ўстановах аховы здароўя адкрываць вытворчыя плошчы і здаваць у арэнду памяшканні заканадаўства забараняе.
Алена Яшовіч, дырэктар бізнес-інкубатара, праводзіць нас па будынку, дэманструючы фотагалерэю ранейшых старых сцен. Гісторыя ператварэння рэгіянальнага памочніка бізнесу доўгая. Пасля выкупу ў 2013 годзе капітальны будынак і зямельны ўчастак, што прылягае да яго, прайшлі дзяржрэгістрацыю. Паводле праваўстаноўчых папер аказалася, што межы і канфігурацыя зямельнага ўчастка, план збудавання па тэхпашпарце няправільныя. Чамусьці межы зямельнага ўчастка былі зрушаны, а ў тэхпашпарт памылкова не ўключылі падвал, вокны, частку апорных канструкцый і іншае.
Што ж пакупніку ў дадзенай сітуацыі нестыковак заставалася рабіць? Быў зроблены паўторны абмер, а праз паўгода прыйшоў афіцыйны адказ ад УП «Праектны інстытут Белдзіпразем», у якім гаварылася аб тым, што аднавіць межы зямельнага ўчастка немагчыма.
Пасля працяглых зваротаў ва ўсе адказныя інстанцыі толькі ў жніўні 2015 года заснавальнікі ажыццявілі працэдуру паўторнай дзяржрэгістрацыі капітальнага збудавання з карэктнай плошчай — звыш 730 «квадратаў», а таксама ўчастка з плошчай 0,3012 гектара. Нарэшце адбыліся абследаванне і ацэнка тэхнічнага стану канструкцый, электрамантажныя працы. Але ў гісторыі гэтай раптам з’явіўся яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз.
З лютага 2016 года будынак уключылі ў пералік капітальных пабудоў, якія не выкарыстоўваюцца. У дачыненні да іх у 10 разоў (!) павысілася стаўка падатку на нерухомасць і зямлю. Інвестары звярнуліся ў Пухавіцкі райвыканкам з прапановай змяніць мэтавае прызначэнне аб’екта з паліклінікі на будынак адміністратыўны ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», але атрымалі ад варот паварот. Прычына адмовы: аб’ект не адпавядае тэхпашпарту. Але тады якому з іх, калі ні адзін з вырабленых не адпавядаў рэчаіснасці, што пацвярджаецца экспертызамі?
Алена Яшовiч узгадвае, як хадзіла па крузе ў пяць розных інстанцый з вялізным пакетам дакументаў, але, стукаючы ў чарговыя дзверы, чула адмовы.
Перамога, а не проста ўдзел
На выпраўленне чужых памылак у дакументацыі было выдаткавана шмат энергіі і часу. Бізнес-інкубатар афіцыйна запрацаваў толькі ў 2018 годзе. Адзін з яго заснавальнікаў Міамір Біджоўскі прызнаецца:— Для мяне паняцце «мэтавае прызначэнне» не зусім зразумела. Ва ўсім свеце прыняты іншы падыход: калі прыватная асоба альбо прадпрыемства набылі збудаванне, то могуць распараджацца ім па сваім меркаванні. Асабліва актуальна пытанне ўздымаецца з пачаткам ацяпляльнага сезона, калі рызыка адмовы ў падключэнні ацяплення можа пацягнуць за сабой незваротныя наступствы для дарагога аздаблення ў будынку.
![](/upload/iblock/a2a/a2a797fe537a6eb1e36e656ff0ce5903.jpg)
Кіраўнікі бізнес-інкубатара жартуюць, што беларуска-сербскаму праекту можна надаць статус «паліклінікі бізнесу». Аднак для жыцця назву выбралі зусім іншую — «Уін», ад англійскага дзеяслова to win — «перамагаць».
Як толькі пераступаеш парог бізнес-інкубатара, заўважаеш урачысты інтэр’ер, беласнежныя велічныя калоны, люстры і аб’ёмную прастору ўсяго памяшкання.
Як лічаць заснавальнікі «Уіна», гэта толькі спрыяе волі да перамогі і прадпрымальніцкай ініцыятыве ў іх падапечных, з’яўленню новых праектаў.
Алена Яшовіч кажа, што ў назве прадпрыемства нездарма закладзены пазітыўны сэнс:
— Мы перажылі цяжкія часы, загартаваліся, як кажуць, і можам падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з іншымі. Крок за крокам наш інкубатар ператвараўся ў сучасны дзелавы комплекс. Атрымаўся ўнікальны цэнтр, дзе так шмат святла і прасторы. Тут у галовах новых прадпрымальнікаў наводзяць парадак з хаосу розных задум бізнесу. Пачаткоўцы прыходзяць у асноўным па рэкамендацыі, комплексную дапамогу юрыста, бухгалтара, маркетолага.
Асабліва вітаюць у Рудзенску вытворчыя праекты. Актуальнасць набыло развіццё будаўнічага напрамку ў Пухавіцкім раёне, таму што кадраў гэтай індустрыі ў рэгіёне з лішкам — людзям патрэбна праца. Нядаўна ў бізнес-інкубатар запрасілі таленавітага серба Лазара Іліча, які моцны ў аздабленні будынкаў і можа навучыць справе іншых у спецыяльнай школе.
Дзе выхад
Звярнулася ў Мар’інагорскае бюро РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», дзе, па словах Алены Яшовіч, і адбыліся памылкі ў дакументацыі. У бюро прызналі: калі ў 2010 годзе выконваліся работы па тэхнічнай інвентарызацыі паліклінікі, падвал не ўключылі ў склад будынка ў сувязі з адсутнасцю доступу на той момант.Андрэй Шарый, загадчык бюро, узгадвае: у 2017 годзе дадзенае прадпрыемства звярнулася з заявай аб выкананні праверкі характарыстык будынка паліклінікі ў сувязі з праведзенымі рамонтнымі работамі. Зрабілі ведамасць тэхнічных характарыстык, у якой адлюстраваны прыкметы самавольнага будаўніцтва і змены прызначэння капітальнага будынка. А ў бюро не быў прадастаўлены поўны пакет: акт прыёмкі ў эксплуатацыю, дазвол на рэканструкцыю, капітальны рамонт, праектная дакументацыя. З просьбай заказаць новы тэхнічны пашпарт прадпрыемства ў бюро не звярталася.
КАМПЕТЭНТНА
Сяргей НАЙДОВІЧ, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Мінскай вобласці:
![](/upload/iblock/cd3/cd3bd1467c541c3ee77c66bb1b6ad5a8.jpg)