Стасункі становяцца прывабнымі

Беларуска-румынскія адносіны ў сферы турызму выходзяць на новы ўзровень.
Беларуска-румынскія адносіны ў сферы турызму выходзяць на новы ўзровень.

Саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства Беларусі ў Румыніі Аляксандр Махнавет паведаміў, што сёння беларускія тураператары ўсё больш актыўна пранікаюць на румынскі рынак. Развіваюцца новыя турыстычныя маршруты як на марскіх курортах, так і на лячэбных азёрах. Пры гэтым ён адзначыў, што цяпер асноўная маса турыстаў на румынскім курорце — гэта грамадзяне Беларусі.

Румынскія турфірмы вельмі зацікаўлены ў абмене турыстамі. “Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне з прадстаўнікамі румынскіх турыстычных агенцтваў і распрацавалі план мерапрыемстваў, які ўключае паездкі румынскіх тураператараў у Беларусь, іх азнаямленне з турыстычнымі аб’ектамі нашай краіны”, — паведаміў Аляксандр Махнавет.

Ганна Бондарава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter