Стасункі пашыраюцца ў розных кірунках

Стварэнне сеткі беларускіх цэнтраў зя мяжой, правядзенне эканамічнага форуму і злёту моладзі — вось некаторыя з пытанняў, што хвалявалі кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў замежжа на Кансультатыўным савеце, які адбыўся ў ГроднeВельмі важным лічыць прэзідэнт Згуртавання беларусаў Літвы Раман Вайніцкі сам факт існавання так званага “веча дыяспары”. “Менавіта пад час Кансультатыўнага савета суайчыннікаў мы можам агучваць свае патрэбы, выказваць прапановы, — гаворыць Раман Генрыхавіч. — Пры гэтым ведаем, што будзем пачуты”. Як у пацверджанне гэтых словаў старшыня Кансультатыўнага савета – Міністр культуры Беларусі Павел Латушка пачынаў сёлетняе пасяджэнне з агучвання таго, што зроблена за год па пытаннях, якія ўздымаліся на мінулай сустрэчы.
Беларусы замежжа сустрэліся сёлета ў ГроднеСтварэнне сеткі беларускіх цэнтраў зя мяжой, правядзенне эканамічнага форуму і злёту моладзі — вось некаторыя з пытанняў, што хвалявалі кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў замежжа на Кансультатыўным савеце, які адбыўся ў Гроднe
Вельмі важным лічыць прэзідэнт Згуртавання беларусаў Літвы Раман Вайніцкі сам факт існавання так званага “веча дыяспары”. “Менавіта пад час Кансультатыўнага савета суайчыннікаў мы можам агучваць свае патрэбы, выказваць прапановы, — гаворыць Раман Генрыхавіч. — Пры гэтым ведаем, што будзем пачуты”.
Як у пацверджанне гэтых словаў старшыня Кансультатыўнага савета – Міністр культуры Беларусі Павел Латушка пачынаў сёлетняе пасяджэнне з агучвання таго, што зроблена за год па пытаннях, якія ўздымаліся на мінулай сустрэчы. І зроблена сапраўды нямала. Павел Латушка адзначыў, што міністэрства распачало маштабны праект па стварэнні сеткі беларускіх культурных цэнтраў за мяжой. І першы такі куточак этнічнай Радзімы ўжо адкрыўся ў Варшаве. А ў будучым годзе з’явіцца ў Маскве. У перспектыве ж такія цэнтры будуць створаны ў Літве, Германіі, ва Украіне. “Для нас вельмі важна распрацаваць мэтанакіраваную сістэму дзеянняў розных дзяржаўных устаноў, арганізацый па падтрымцы беларусаў замежжа, што будзе спрыяць развіццю культурнага, адукацыйнага, інфармацыйнага і эканамічнага супрацоўніцтва”, — казаў Павел Латушка.
А нібы ў адказ міністру кіраўнік нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў прапанаваў адкрыць Дом беларусаў замежжа ў Мінску — па прыкладзе маскоўскага цэнтра расійскіх суайчыннікаў, які некалі ствараўся Аляксандрам Салжаніцыным. Прычым для беларускага ёсць і канкрэтныя напрацоўкі. Дом беларусаў можа ўзнікнуць на базе існуючых ужо Інстытута культуры Беларусі альбо Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Шмат увагі надавалася і абмеркаванню праграмы “Беларусы ў свеце”, праект якой знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў. “Не за гарамі і прыняцце закону “Пра беларусаў свету”, — паабяцаў Павел Латушка.
Паведаміў міністр і навіну: Другі Фестываль мастацтваў беларусаў замежжа адбудзецца ў наступным годзе. Ён будзе мець стасус самастойнай культурнай акцыі, пад час якой пройдуць і сустрэчы беларускай моладзі з розных краін, і нават эканамічны форум суайчыннікаў.
Не сакрэт, што кіраўнікі многіх суполак могуць пасадзейнічаць у наладжванні карысных эканамічных стасункаў. Цікавы тут досвед Цюменскай вобласці Расіі. Там менавіта намаганнямі суайчыннікаў адкрыта прадстаўніцтва Мінскага трактарнага завода, створана сумеснае прадпрыемства па зборцы магілёўскіх ліфтоў, паспяхова рэалізуюцца прамысловыя і харчовыя тавары з Беларусі. “Гандлёва-эканамічны кірунак супрацоўніцтва — вельмі перспектыўны, — упэўнены консул Беларусі ў Цюменскай вобласці Уладзімір Шугля. — Я асабіста ведаю каля ста бізнесменаў, якія маюць беларускія карані і гатовы працаваць з этнічнай Радзімай. Патрэбен толькі першапачатковы штуршок”.
Шмат пытанняў уздымалі на пасяджэнні суайчыннікі замежжа. Валерыя Казакова непакоіла пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці. У якасці прыкладу ён прывёў такі факт: калі яшчэ колькі гадоў таму ў Расіі афіцыйна прызнавалі сябе беларусамі 1 мільён 200 тысяч чалавек, то цяпер такіх засталося толькі 816 тысяч. “Відавочна, гэты працэс асіміляцыі мы павінны ўсвядоміць”, — гаварыў Валерый Казакоў. Адным з дзейсных спосабаў захавання беларускасці ён назваў стварэнне беларускіх школ, факультатываў па вывучэнні роднай мовы і культуры ў розных рэгіёнах Расіі. Пра тое ж казаў на сустрэчы з суайчыннікамі і намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. Ён адзначыў, што ў апошнія гады за мяжой адкрываецца ўсё больш беларускіх класаў, нядзельных школ. Сёння прапрацоўваецца магчымасць наладжвання і дыстанцыйнага навучання.
Заклапочаны тым, каб у беларускай справы, беларушчыны быў працяг і Раман Вайніцкі. Па яго словах, вельмі важная для беларускай школы імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе падтрымка з боку Міністэрства адукацыі Беларусі: каб своечасова даходзілі падручнікі і метадычныя матэрыялы для навучэнцаў, каб, як і раней, выпускнікі маглі школы на ільготных умовах паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі.
Прапановы суайчыннікаў былі з уважлівасцю выслуханы. Ставіліся і задачы на наступны год. А як яны будуць выкананы, даведаемся на чарговым “вечы дыяспары”, якое запланавана на час правядзення Фестывалю мастацтваў беларусаў свету будучым летам.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter