Старым сценам — новае жыццё

У Быхаве збіраюць грошы на аднаўленне Быхаўскага замка

Быхаўскі райвыканкам збірае грошы на аднаўленне Быхаўскага замка

Для гэтага ўжо адкрыты дабрачынны рахунак.

— Канешне, асноўныя выдаткі па рэстаўрацыі возьме на сябе дзяржава, — распавядаюць у аддзеле ідэалагічнай працы Быхаўскага райвыканкама. — Але дабрачынны збор сродкаў паскорыць працэс рэстаўрацыі і аднаўлення замка.

Увогуле па дзяржаўнай праграме «Замкі Беларусі» на аднаўленне Быхаўскага замка ў гэтым годзе з рэспубліканскага бюджэту выдзеляць каля 1,5 мільярда рублёў. Гэтыя сродкі ў асноўным пойдуць на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі, кансервацыю і частковую рэстаўрацыю ўнікальнага помніка культуры і архітэктуры — адзінага горада-крэпасці ўзору XVII стагоддзя, што захаваўся ў нашай краіне.

Грамадзяне і прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці, якія жадаюць дапамагчы ў аднаўленні гістарычнага помніка, могуць ажыццявіць грашовы пераклад на разліковы рахунак з паметкай «Быхаўскі замак»: дабрачынны рахунак у беларускіх рублях № 364 204 579 4327 ЦБУ № 706, філіял № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», МФА 153801536, УНП 700085055. Плацяжы: г. Быхаў, вул. Леніна, д. 54, Аддзел культуры Быхаўскага райвыканкама.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter