Старшыня сказаў: «У ДОБРЫ ШЛЯХ!»
03.04.2014 18:50:14
Учора ў Верхнядзвінскім раёне прайшлі засеўкі
МЯСЦОВЫЯ хлебаробы неаднаразова выходзілі пераможцамі рэспубліканскіх «Дажынак». Магчыма, прычына іх поспеху таксама і ў тым, што ўсе важныя сельскагаспадарчыя кампаніі яны пачынаюць з народных традыцый, па абраду продкаў. Сёлетнюю пасяўную ўчора адкрылі засеўкі ля вёскі Росіца ў ААТ «Дрысенскі». Месца гэта светлае, святое, а само поле знаходзіцца ля касцёла Святой Тройцы.
Увогуле ж, кранаючы тэму пасяўной, начальнік райсельгасхарчу Верхнядзвінскага райвыканкама Уладзімір Быкаў адзначыў, што яна будзе даволі складанай. Па-першае, 15 працэнтаў азімых давядзецца перасеяць, а яшчэ 20 — «падрамантаваць».
— Але мы не апускаем рукі, не губляем аптымізму, — падвёў вынік Уладзімір Уладзіміравіч. — Галоўнае, у людзей ёсць настрой працаваць, дастаткова насення, тэхнікі. Да таго ж ранняя вясна дазваляе нам большую ўвагу звярнуць на якасць пасяўной, а потым спакойна пачаць нарыхтоўку кармоў.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота Валерыя САЛАЎЁВА