Старшыня сказаў: «У ДОБРЫ ШЛЯХ!»

МЯСЦОВЫЯ хлебаробы неаднаразова выходзілі пераможцамі рэспубліканскіх «Дажынак». Магчыма, прычына іх поспеху таксама і ў тым, што ўсе важныя сельскагаспадарчыя кампаніі яны пачынаюць з народных традыцый, па абраду продкаў. Сёлетнюю пасяўную ўчора адкрылі засеўкі ля вёскі Росіца ў ААТ «Дрысенскі». Месца гэта светлае, святое, а само поле знаходзіцца ля касцёла Святой Тройцы.

Учора ў Верхнядзвінскім раёне прайшлі засеўкі

МЯСЦОВЫЯ хлебаробы неаднаразова выходзілі пераможцамі рэспубліканскіх «Дажынак». Магчыма, прычына іх поспеху таксама і ў тым, што ўсе важныя сельскагаспадарчыя кампаніі яны пачынаюць з народных традыцый, па абраду продкаў. Сёлетнюю пасяўную ўчора адкрылі засеўкі ля вёскі Росіца ў ААТ «Дрысенскі». Месца гэта светлае, святое, а само поле знаходзіцца ля касцёла Святой Тройцы.

— У добры шлях, — пажадаў старшыня райвыканкама Ігар Марковіч, а праваслаўны і каталіцкі святары  айцец Васіль і ксёндз Часлаў Курэчка, дарэчы, «Чалавек года Віцебшчыны-2013», правялі малебен, асвяцілі зерне. Прысутных вітаў мясцовы ансамбль «Росіца». А потым у зямлю ляглі першыя зярняты.

Увогуле ж, кранаючы тэму пасяўной, начальнік райсельгасхарчу Верхнядзвінскага райвыканкама Уладзімір Быкаў адзначыў, што яна будзе даволі складанай. Па-першае, 15 працэнтаў азімых давядзецца перасеяць, а яшчэ 20 — «падрамантаваць».

— Але мы не апускаем рукі, не губляем аптымізму, — падвёў вынік Уладзімір Уладзіміравіч. — Галоўнае, у людзей ёсць настрой працаваць, дастаткова насення, тэхнікі. Да таго ж ранняя вясна дазваляе нам большую ўвагу звярнуць на якасць пасяўной, а потым спакойна пачаць нарыхтоўку кармоў.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота Валерыя САЛАЎЁВА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter