Старажытныя глечыкі на сучасны лад

Юныя ганчары ў Століне адраджаюць даўнія традыцыіСтоліншчына — адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў беларускага Палесся з унікальнымі помнікамі археалогіі, з ланцугом балот, маленькіх рачулак і азёр. Не выпадкова, што і легенда “Адкуль пайшлі беларусы…” нарадзілася на Палессі. Памятаюць аб сваім адмысловым месцы ў гісторыі і тутэйшыя жыхары — уважліва ставяцца да традыцый.Здаўна славіцца вёска Гарадная на Століншчыне народнымі промысламі. Асабліва ганчарствам. Створаны там і цэнтр гэтага старадаўняга рамяства. Важна, што ў ліку яго пастаянных наведвальнікаў шмат дзяцей. Сёння там працуюць тры гурткі, у якіх займаюцца 24 вучні. Вырабляюць яны і цацкі-свістулькі, і сапраўдныя глечыкі. А вучаць юных ганчарнаму майстэрству мясцовыя жыхары Аўраам Басавец, Васіль Казачок і Рыгор Кавалька. Усе яны з родавымі каранямі вядомых гараднянскіх ганчароў.
Гаршкалятамі называюць юных ганчароў на ПалессіЮныя ганчары ў Століне адраджаюць даўнія традыцыі
Століншчына — адзін з найпрыгажэйшых рэгіёнаў беларускага Палесся з унікальнымі помнікамі археалогіі, з ланцугом балот, маленькіх рачулак і азёр. Не выпадкова, што і легенда “Адкуль пайшлі беларусы…” нарадзілася на Палессі. Памятаюць аб сваім адмысловым месцы ў гісторыі і тутэйшыя жыхары — уважліва ставяцца да традыцый.
Здаўна славіцца вёска Гарадная на Століншчыне народнымі промысламі. Асабліва ганчарствам. Створаны там і цэнтр гэтага старадаўняга рамяства. Важна, што ў ліку яго пастаянных наведвальнікаў шмат дзяцей. Сёння там працуюць тры гурткі, у якіх займаюцца 24 вучні. Вырабляюць яны і цацкі-свістулькі, і сапраўдныя глечыкі. А вучаць юных ганчарнаму майстэрству мясцовыя жыхары Аўраам Басавец, Васіль Казачок і Рыгор Кавалька. Усе яны з родавымі каранямі вядомых гараднянскіх ганчароў.
Асабліва дынамічна Цэнтр ганчарства стаў развівацца ў апошнія тры гады. У 2009-м майстры з Гарадной удзельнічалі ў фестывалі палескай культуры, што праходзіў у польскім горадзе Бельск-Падляшскі, і ў выставе на Ягелонскім кірмашы ў Любліне, а таксама ў мерапрыемствах з нагоды 600-х угодкаў Белавежскай пушчы. Былі яны і на рэспубліканскім фестывалі “Дажынкі” ў Кобрыне.
У 2010 годзе на базе Цэнтра ганчарства прайшоў другі Міжнародны пленэр ганчароў з удзелам майстроў з васьмі краін. Пад час пленэра ўпершыню быў праведзены і “Гараднянскі кірмаш”. Майстры і вучні таксама ўдзельнічалі ў першым фестывалі этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, што ладзіўся ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельшчыны. Там атрымалі дыплом “За лепшы майстар-клас па адраджэнні рэдкага традыцыйнага рамяства”. Важнай падзеяй для цэнтра стала паездка ганчароў у горад Скопін Разанскай вобласці на Чацвёрты міжнародны фестываль ганчароў, дзе гурткоўцы атрымалі дыплом “Промыслу, які захаваў традыцыі”.
А летась галоўнай падзеяй у цэнтры стаў пленэр разьбяроў і мастакоў. У выніку тэрыторыю цэнтра ўпрыгожылі шэсць драўляных скульптур, а інтэр’ер аднаго з пакояў дапоўнілі шэсць партрэтаў патомных ганчароў, выкананых з натуры ў тэхніцы алейнага жывапісу.
Значнымі падзеямі ў жыцці Цэнтра ганчарства сталі ўдзел гурткоўцаў у Свяце беларускага пісьменства і друку ў Ганцавічах, а таксама ў кірмашы “Мотальскія прысмакі” ў вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 2008 годзе супрацоўнікі Столінскага краязнаўчага музея стварылі ў Гарадной музей-сядзібу, у выглядзе тыповай хаты ганчара канца дзевятнаццатага стагоддзя. “Раней ганчарства для мясцовых жыхароў было сродкам існавання, — гаворыць дырэктар Цэнтра Алімпіяда Леанавец. — Землі ў наваколлі бедныя, таму мужчынам, каб пракарміць сем’і, даводзілася займацца гэтым рамяством. Вырабы з гліны на так званых фурах (альбо калёсах) гарадноўцы развозілі далёка за межы Палесся. Глечыкі, талеркі з гліны можна было набыць і ў тагачаснай Варшаве, і ў Вільні.”
Сёння ў цэнтры па-ранейшаму няма сучасных прыстасаванняў, якія б дазволілі нейкім чынам палегчыць вытворчасць. Там спрабуюць ва ўсім вытрымліваць тэхналогію XVII стагоддзя, калі ў Гарадной пачыналася ганчарная справа. Гэта прынцыповая пазіцыя гурткоўцаў. Інакш, кажуць яны, якасць вырабаў будзе не тая. Нават тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыязджаюць у Гарадную на лета да бабуль, з задавальненнем ідуць у цэнтр. “У мясцовай школе нават з’явілася такое паняцце: гаршкаляты, — тлумачыць вялікі інтарэс да ганчарства падлеткаў спадарыня Алімпіяда. — Да іх далучаюць тых, хто толькі пачынае займацца старажытным рамяством”.
Цяпер у цэнтры рыхтуюцца да Трэцяга міжнароднага пленэра.

Іван Лодкін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter