Старажытны горад сапраўды існаваў

Беларускія навукоўцы знайшлі пацверджанне таму, што старажытны горад Казімір (цяпер вёска Каралеўская Слабада Светлагорскага раёна) праіснаваў дванаццаць гадоў і быў знішчаны ў 1655 годзе.
Беларускія навукоўцы знайшлі пацверджанне таму, што старажытны горад Казімір (цяпер вёска Каралеўская Слабада Светлагорскага раёна) праіснаваў дванаццаць гадоў і быў знішчаны ў 1655 годзе.

Нагадаем, што летась падчас археалагічных раскопак беларускія навукоўцы знайшлі першыя доказы таго, што на тэрыторыі Светлагорскага раёна на месцы вёскі Каралеўская Слабада ў XVII стагоддзі стаяў горад Казімір, які быў заснаваны ў 1643 годзе. Такім чынам, у 2006 годзе былі знойдзены першыя матэрыяльныя сведчанні існавання раней невядомага беларускага горада, які знік больш за 350 гадоў назад.

Аб далейшым лёсе гэтага горада стала вядома літаральна днямі, калі прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, доктар гістарычных навук Сяргей Расадзін аднавіў археалагічныя раскопкі на гістарычным месцы.

Вучоны расказаў, што ім былі знойдзены рэшткі двух шкілетаў (дзяўчынкі гадоў 13-15 і сталага чалавека), на якіх праглядваюцца шабельныя ўдары. Гэтыя знаходкі (ім налічваецца прыкладна 352 гады) з’яўляюцца пацверджаннем пісьмовых сведчанняў, якія паказваюць, што Казімір і яго жыхары падчас разбуральнай вайны паміж дзвюма дзяржавамі былі знішчаны ў сярэдзіне ХVII стагоддзя.

Праз час на месцы Казіміра зноў з’явілася невялікае паселішча, якое дагэтуль мае назву Каралеўская Слабада.

Ганна Махавікова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter