Старажытнае свята набывае ўсё большую папулярнасць і сучасныя рысы.

Купалле сёння не абмяжоўваецца скокамі праз вогнішча ды народнымі песнямі.

Купалле сёння не абмяжоўваецца скокамі праз вогнішча ды народнымі песнямі. Моладзі, якая прызвычаілася да камп’ютарных тэхналогій і іншых навінак XXI стагоддзя, сёння падавай шоу і эфекты. Такое народна-эстраднае свята для беларусаў сёлета падрыхтавалі Міністэрства культуры і Магілёўскі аблвыканкам. Святкаванне Купалля пад назвай “Александрыя збірае сяброў” адбудзецца сёння ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна. Гасцей свята чакаюць выступленні вядучых майстроў беларускай эстрады, аматарскіх калектываў і выканаўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама творчых прадстаўнікоў з Расіі і Украіны. Кульмінацыяй свята стане эстрадная шоу-праграма “Купалле над Дняпром” з элементамі тэатралізацыі і феерверкам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter