“Старая крэпасць” — на новы лад

— Здача ў эксплуатацыю такой буйной вытворчасці, якой з’яўляецца Бабруйскі сокавы завод “Старая крэпасць”, яшчэ раз пацвярджае: эканоміка краіны трывала скіравана на інавацыйны шлях развіцця, — падкрэсліў на адкрыцці гэтага прадпрыемства прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. А ўжо ў бліжэйшыя гады будуць пабудаваны 24 такія вытворчасці з самым сучасным абсталяваннем
— Здача ў эксплуатацыю такой буйной вытворчасці, якой з’яўляецца Бабруйскі сокавы завод “Старая крэпасць”, яшчэ раз пацвярджае: эканоміка краіны трывала скіравана на інавацыйны шлях развіцця, — падкрэсліў на адкрыцці гэтага прадпрыемства прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі. А ўжо ў бліжэйшыя гады будуць пабудаваны 24 такія вытворчасці з самым сучасным абсталяваннем.

У цаху па вытворчасці сокаў — самае сучаснае абсталяваннеЗавод у Бабруйску, па сутнасці, пачаў аднаўляцца год таму. У яго ўклалі сродкі інвестары піваваранай кампаніі “Сябар”. На першым этапе — 10 мільёнаў долараў. Было закуплена высокатэхналагічнае абсталяванне “Тэтра Пак”, якое ў асноўным манціравалі беларускія спецыялісты. Ужо ў гэтым годзе будзе выпушчана 11 мільёнаў літраў соку, а за чатыры наступныя гады іх вытворчасць павялічыцца ўтрая. Пакуль на заводзе выкарыстоўваюцца канцэнтраты, якія завозяцца звонку, але ў далейшым іх заменіць сыравіна беларускіх вытворцаў. “Старая крэпасць” закрые 70 працэнтаў попыту беларускага рынку ў соках. Значная колькасць прадукцыі будзе паступаць на экспарт. Ужо заключаны кантракты на яе пастаўку ў Расію, Казахстан і іншыя краіны. За першай чаргой развіцця завода наступіць другая — з укладаннем яшчэ больш значных сродкаў. А зялёны сертыфікат, які будзе ўведзены, дазволіць выпускаць экалагічна чыстую прадукцыю і больш актыўна прасоўваць яе на міжнародным рынку.

Мы мелі магчымасць пабываць у цэхах прадпрыемства. Уражанне засталося добрае: усе асноўныя працэсы па пастэрызацыі, разліву сокаў выконваюць машыны, людзі толькі кантралююць працэсы і пры неабходнасці ўмешваюцца ў іх. Прадукцыя тут жа адпраўляецца на склад, дзе праходзіць лабараторны аналіз, а потым паступае на рэалізацыю.

— “Старая крэпасць” дазволіць гораду больш моцна стаяць на нагах, — адзначыў старшыня Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Бонахаў. — Бо гэта не толькі дадатковыя рабочыя месцы, але і значнае папаўненне гарадскога бюджэту.

Іван Цыганкоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter