Стараннямі айца Анатоля

НА АСВЯЧЭННЕ Свята-Узнясенскай царквы спяшаліся як мясцовыя прыхаджане, так і вернікі з абласнога цэнтра і аддаленых населеных пунктаў. Аднаўлялі храм, гісторыя якога налічвае каля сотні гадоў, агульнымі намаганнямі. Яго настаяцель айцец АНАТОЛЬ прыклаў нямала старанняў, каб вярнуць святыню да жыцця, аб’яднаць і натхніць тутэйшых прыхаджан.

Каля вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна пабудавалі храм.

НА АСВЯЧЭННЕ Свята-Узнясенскай царквы спяшаліся як мясцовыя прыхаджане, так і вернікі з абласнога цэнтра і аддаленых населеных пунктаў. Аднаўлялі храм, гісторыя якога налічвае каля сотні гадоў, агульнымі намаганнямі. Яго настаяцель айцец АНАТОЛЬ прыклаў нямала старанняў, каб вярнуць святыню да жыцця, аб’яднаць і натхніць тутэйшых прыхаджан.

Значную падтрымку ў адраджэнні аказала РУСП «СГЦ «Заходні». Дарэчы, пасля цэркваў у Матыкалах, Сычах і Радванічах гэта ўжо чацвёрты храм, які дапамагае будаваць або рэстаўрыраваць сельгаспрадпрыемства. Асвяціў царкву епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, а затым людзі, якія прынялі найбольш актыўны ўдзел у высакароднай духоўнай справе, атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Аляксандр КУРЭЦ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter