Сталы ўзрост

У рэдакцыю прадаўжаюць паступаць віншаванні ад беларускіх суполак, чытачоў, няштатных аўтараў у сувязі з 60-годдзем газеты
У рэдакцыю прадаўжаюць паступаць віншаванні ад беларускіх суполак, чытачоў, няштатных аўтараў у сувязі з 60-годдзем газеты

“Газета “Голас Радзімы” выдаецца з 6 красавіка 1955 года ў Мінску на беларускай мове,” — знаходзім у інтэрнэце. І ў рэдакцыю цяпер прыходзяць цёплыя віншаванні. Адно з апошніх — з Малдовы: “Родная газета “Голас Радзімы”, паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі! Праўленне грамадскага аб’яднання Беларускi культурны рух Малдовы віншуе вас з 60-годдзем. Калі прыходзіць да нас канверт са свежым нумарам — адчуванне такое, быццам гэта вестка ад дарагога, роднага  сябра. Шаноўны “Голас Радзімы”, шчыры дзякуй, што ты — заўсёды побач з намі: вядзеш летапіс беларускага жыцця ў замежжы, абагульняеш цікавы досвед. Гэта для нас вялікая падрымка. З цікавасцю чытаем прызнанні ў любові да роднай Беларусi, аповеды пра супляменнікаў, справы беларускіх суполак. Дзякуй, “Голас Радзімы”, што дапамагаеш беларусам замежжа жыць разам з Бацькаўшчынай! Ганна Мазур — ад імя праўлення Беларускага культурнага руху Малдовы”.

Паступіла віншаванне з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Наталля Сырэц з аддзела карпаратыўнага супрацоўніцтва дзякуе за нумары ў электронным выглядзе (іх мы дасылаем у галоўны кнігазбор з 2012 года) і віншуе супрацоўнікаў “Голасу Радзімы” з юбілеем. І нагадвае: ва ўсіх, хто пажадае, ёсць магчымасць атрымаць электронную копію любога з нумароў газеты за 60 гадоў: яны зберагаюцца ў фондах НББ. Як тое зрабіць — мы раскажам у бліжэйшым нумары.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter