Сталі бліжэй да Паднябеснай

Кітайскі культурна-адукацыйны цэнтр адкрыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце
Кітайскі культурна-адукацыйны цэнтр адкрыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Цяпер беларускія студэнты могуць больш глыбока вывучаць мову і культуру, традыцыі Паднябеснай, мець зносіны з кітайскімі сябрамі. Студэнты ж з Кітая змогуць пазнаёміць беларусаў нават з асаблівасцямі нацыянальнай кухні. Для гэтага ў Цэнтры прадугледжана і абсталявана спецыяльнае памяшканне.

Цяпер ва універсітэце развернута маляўнічая экспазіцыя кітайскай народнай творчасці. Цікава прадстаўлены вырабы з фарфору, вышыўка па шоўку. А днямі ў гэтай навучальнай установе прайшоў Міжнародны студэнцкі фестываль “Спорт для ўсіх”, які быў прысвечаны будучай алімпіядзе ў Пекіне. Усяго ў спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 70 студэнцкіх каманд, з іх 16 — замежных навучэнцаў.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter