Стагоддзе і яшчэ некалькі гадоў

105-гадовай грамадзянцы Беларусі, якая пражывае ў Польшчы, уручаны новы пашпарт
105-гадовай грамадзянцы Беларусі, якая пражывае ў Польшчы, уручаны новы пашпарт.

Браніславе Іванаўне Гайжэўскай, якая пастаянна пражывае ў Польшчы, уручаны новы пашпарт Рэспублікі Беларусь. Дакумент уручыў супрацоўнік консульскага аддзела пасольства Беларусі ў Польшчы па месцы жыхарства Браніславы Іванаўны, якая, як паведамілі ў консульскім аддзеле дыпмісіі ў Варшаве, сардэчна па-дзякавала за аказаную ёй увагу.

Новы пашпарт быў выдадзены ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння старога дакумента. Браніслава Гайжэўская з’яўляецца найстарэйшай грамадзянкай Беларусі з тых, хто пражывае ў Польшчы, адзначылі ў консульскім аддзеле пасольства рэспублікі ў Варшаве.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter