Стаўка зніжаецца разам з інфляцыяй

Да 25 працэнтаў гадавых памяншаюцца з 17 сакавіка базавая стаўка рэфінансавання і ўліковая стаўка Нацыянальнага банка, паведамляе Упраўленне інфармацыі галоўнага банка нашай краіны. Памяншэнне адразу на два працэнты – вынік відавочнага зніжэння інфляцыі і дэвальвацыі ў студзені—лютым. Па звестках Мінстата, прырост спажывецкіх цэн у гэтыя месяцы дасягнуў 3,8 працэнта (у сярэднім 1,9 працэнта ў месяц), што значна ніжэй, чым год таму (за студзень—люты 2003 года было 6,3 працэнта). У гэтым годзе стаўка рэфінансавання ўжо змяншалася на 1 працэнт, з 17 лютага яна складала 27 працэнтаў гадавых. Нацыянальны банк плануе па меры запавольвання інфляцыі напрыканцы года давесці ўзровень базавай стаўкі рэфінансавання да 15—19 працэнтаў. Гэты працэс сведчыць аб росце даверу да нацыянальнай валюты і павінен рабіць таннейшымі крэдыты пры захаванні даходнасці дэпазітаў у беларускіх рублях.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter