Стаўкі зноў паменшыліся

На два працэнты памяншаюцца стаўка рэфінансавання і ўліковая стаўка Нацыянальнага банка. Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі галоўнага банка краіны, з 17 красавіка яны складаюць 23 працэнты гадавых. Такое рашэнне праўлення Нацбанка абумоўлена затуханнем тэмпаў інфляцыі і дэвальвацыі ў першым квартале, што павысіла давер насельніцтва і прадпрыемстваў да беларускай валюты. Сапраўды, па звестках Мінстата, прырост спажывецкіх цэн у сакавіку склаў 1,2 працэнта, а гэта на 0,7 працэнтнага пункта менш, чым у студзені і лютым. Увогуле, за першы квартал гэтага года інфляцыя была больш нізкая, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Сёлета за тры месяцы тэмп інфляцыі дасягнуў 5 працэнтаў супраць 8,1 працэнта ў сту-дзені—сакавіку 2003 года. Новая стаўка рэфінансавання дазваляе рабіць больш таннымі крэдыты для насельніцтва і для прадпрыемстваў, захоў-ваць большую даходнасць дэпазітаў у беларускіх рублях у параўнанні са зберажэннямі ў замежнай валюце, падкрэсліваецца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі Нацбанка. Рашэнне адпавядае Асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь на 2004 год, якія прадугле-джваюць па меры тармажэння інфляцыйных працэсаў знізіць на канец года стаўку рэфінансавання да 15—19 працэнтаў гадавых. Папярэдняе зніжэнне ставак на 3 працэнтных пункта да 25 працэнтаў Нацбанк правёў 17 сакавіка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter