Телеканал «Беларусь 3» предлагает вместе окунуться в атмосферу Национального фестиваля белорусского песни и поэзии

Спявае i здзiўляе Маладзечна

ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі зноў збірае гасцей і ўдзельнікаў у Маладзечне. Сёлетняе двух-дзённае свята прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Маладзечна збірае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю на свята беларускай паэзіі і песні.

Фінал рэспубліканскага этапу конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, дзеячамі культуры і мастацтва, тэатральныя пастаноўкі, тэматычныя выстаў-кі, канцэрты прафесіяналь-ных і аматарскіх выканаўцаў і калектываў — шматлікія мерапрыемствы фестывалю традыцыйна праходзяць на розных сцэнічных пляцоўках па ўсiм горадзе і заўсёды шырока прадстаўляюць беларускую музыку і роднае слова.

Фестываль урачыста адкрыецца сёння вечарам на сцэне Летняга амфітэатра. Цэнтральнай падзеяй гала-канцэрта стане прэм’ера праграмы «Песні вайны», падрыхтаванай Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Міхаіла Фінберга. У выкананні салістаў заслужанага калектыву прагучаць творы, напісаныя ў ваенныя гады і пасля Вялікай Айчыннай, у тым ліку створаныя і беларускімі аўтарамі. 

Маэстра Фінберг не спыняе рэпетыцый і напярэдадні прэм’еры:

— Вельмі адказная праграма для нашага калектыву. Працавалі над ёй год, адточвалі ўсё да дробязей. Гэта галоўныя песні, лепшыя, тыя, якія ведаюць усе і якія павінна ведаць і памятаць сённяшняя моладзь. 


Яшчэ адна яркая старонка гала-канцэрта — цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. На сцэне Летняга амфітэатра раскрыецца інтрыга і стане вядома імя ўладальніка галоўнай пачэснай адзнакі — прыза імя Уладзіміра Мулявіна. За права атрымаць яго сёлета спаборнічае 21 вакаліст — прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны і горада Мінска.

8 чэрвеня ў 22.30 гала-канцэрт адкрыцця фестывалю тэлегледачам пакажа канал «Беларусь 3». А наступным вечарам, 9 чэрвеня, у гэты ж час у яго праграме — юбілейны канцэрт «Зорны карагод» Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца, ім завершыцца музычны форум.

Сёлета славуты харэаграфічны калектыў святкуе 60-годдзе. За сваю больш чым паўвекавую гісторыю ансамбль стаў неад’емнай часткай нацыянальнай культуры, яе здабыткам. Ім назапашаны вялізны багаж розных па стылях і жанрах танцавальных пастановак. Ён добра вядомы ва ўсіх кутках нашай краіны і далёка за яе межамі. 

Незабыўныя эмоцыі, дзівосныя фарбы касцюмаў, прыгожыя мелодыі, віртуозныя трукі, азартнае выкананне — усё гэта Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца, якім 30 гадоў кіруе маэстра Валянцін Дудкевіч. Адметнасць падрыхтаванай да фестывалю канцэртнай праграмы — удзел у ёй прымуць артысты беларускай эстрады. У «Зорны карагод» запрошаны Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Юлія Быкава, Аляксандр Саладуха, дзяржаўны ансамбль «Песняры», вакальная група «Чысты голас», юныя зорачкі Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна.

У фестывальныя дні зды-мачная група тэлеканала «Беларусь 3» пабывае на ўсіх мерапрыемствах форуму: пагутарыць з гасцямі і арганізатарамі свята, удзельнікамі і пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні і раскажа пра ўсё ў спецыяльных выпусках праекта «Навіны культуры».

svirko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter