Справа знойдзецца ўсім

Школьнікі і студэнты Магілёва адрамантуюць вуліцу свайго горада

Летам школьнікі і студэнты Магілёва адрамантуюць адну з цэнтральных вуліц горада.

Каля 16 тысяч вакансій падрыхтавалі навучэнцам і студэнтам Магілёўшчыны прадпрыемствы і арганізацыі вобласці на працоўны семестр-2014. Сам Магілёў прапануе студатрадам каля 1300 месцаў. Сярод іх — гарадская бальніца хуткай дапамогі і вуліца Піянерская, дзе доўжыцца рамонт. Чакаюць навучэнцаў ВНУ і на будаўнічых пляцоўках.

— Традыцыйна будуць фарміравацца педагагічныя, экалагічныя, сэрвісныя студэнцкія атрады, — адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Вера Багайчук. — Зараз у кожнай установе адукацыі адкрыты штабы працоўных спраў, пачалося анкетаванне вучняў і студэнтаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter