Справа ў капялюшыку

Вядомы маскоўскі дызайнер прадставіла ў Гомелі сваю калекцыю.
Вядомы маскоўскі дызайнер прадставіла ў Гомелі сваю калекцыю.

Выстава праходзіць у галерэі Гаўрыіла Вашчанкі, дзе свае працы прэзентавала Ірына Спаская — член Саюза мастакоў Расіі, майстар па фелцінгу — сухім валенні з воўны. Тут сабраны арыгінальныя жаночыя лямцавыя капялюшыкі, шарсцяныя спадніцы, паланціны і іншыя вырабы. Каларыту выставе надало і тое, што ў час яе мастачка ахвотна згадзілася даць майстар-клас мясцовым аматарам рукадзелля.

Свае першыя капялюшыкі Ірына Спаская вырабіла напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Зараз у яе творчым багажы больш за паўтысячы галаўных убораў самых розных форм і стыляў, якія носяць не толькі ў Расіі, але і ў Францыі, Італіі, Германіі, Бельгіі. Аўтар засвоіла тэхналогію тонкай раскладкі матэрыялу, што надае вырабам вытанчанасць і лёгкасць, яны выдатна трымаюць форму і не патрабуюць дадатковага прамочвання. На стварэнне галаўнога ўбору Ірыне Спаскай неабходна ад шасці гадзін да двух сутак.

Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter